Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі кандыдатаў зарэгіструюць?


22 жніўня стануць вядомымі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.

Праўда, згодна з графікам правядзеньня выбарчай кампаніі, апошні дзень рэгістрацыі прыпадае на 23 жніўня. Але, як паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, ЦВК зьвярнулася да акруговых камісіяў з прапановай правесьці рэгістрацыю ўсіх кандыдатаў у адзін дзень — 22 жніўня. Гэта зроблена для таго, каб усе зарэгістраваныя прэтэндэнты мелі роўныя магчымасьці для перадвыбарчай агітацыі.

А 23 жніўня могуць быць зарэгістраваныя толькі тыя кандыдаты, у якіх узьніклі нейкія праблемы, з-за чаго іх нельга было зарэгістраваць напярэдадні.

Усяго ў акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі паступіла 597 камплектаў дакумэнтаў ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Але яны належаць 494 кандыдатам. Гэта значыць, што некаторыя з прэтэндэнтаў вылучаюцца некалькімі спосабамі. Жадаючыя балятавацца ў беларускі парлямэнт вылучаюцца ад палітычных партый, працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў. Адным спосабам скарысталіся 394 патэнцыйных кандыдата, двума — 96 чалавек, трыма — 4.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG