Пасьля шэрагу атрыманых ад адміністрацыі пакараньняў аднавілася рэгулярнае ліставаньне зь сям’ёй праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога трымаюць ў Бабруйскай калёніі. Жонка палітвязьня Натальля Пінчук кажа, што сваімі лістамі муж яе падтрымлівае.
«У апошнім лісьце Алесь зноў спрабуе мяне падтрымаць, адвесьці ад змрочных думак. І гэта яму заўсёды ўдаецца. Чорная мэлянхолія ўсё ж не для нас. А пра сябе паведамляе, што па-ранейшаму працуе, а ўсе гэтыя пакараньні не камэнтуе, быццам не заўважае. Зразумела, што ягонае жыцьцё там спрабуюць зрабіць невыносным, але ён трымаецца».
У ліпені Алеся Бяляцкага пазбавілі спатканьня і скарацілі яму колькасьць перадач. Праваабаронца асуджаны на 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Паводле Алеся Бяляцкага, усе грошы, якія ён атрымліваў з-за мяжы, ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.