Клешчанка: «З Дымкаўкі, дзе ў нас прафілякторый і дзе лясны масіў, выхадзілі. Першы званок на МНС паступіў ад рыбакоў з раніцы, маўляў, пераплываюць 2 ласі, хоць адзнака шаленства першая ў іх — вадабоязь. Іх разьядналі — аднаго сабакі загналі ў лес, другі пайшоў у горад: ледзь не забег у райвыканкам, потым у гарадзкі парк. А на гарадзкім стадыёне пасьля сыгналаў лесьнікі яго сустрэлі…»
Распавёў мне галоўны вэтэрынарны ўрач, спадар Аляксандр Клешчанка, які сам браў удзел у апэрацыі.
Клешчанка: «Шаленства перадаецца праз укус, сьліну, а тут жа не было. Усталявалі толькі пасьля таго, як я паслаў галаву ў вэтэрынарную лябараторыю ў Менск, яны паставілі дыягназ. А лесьнікі на стадыёне дубчыкам яго сьцягалі.У нас ідзе вакцынацыя — людзі ідуць, і мусіць прайсьці кожная жывёла. Я з сябе пачаў — я ж грузіў гэту галаву. Самае галоўнае мог пайсьці натварыць — мог і на чалавека нападаць, як і карова. Добра, што мы яго застрэлілі…»
Мяне ж сустрэў завочны знаёмы, спадар Юры Сілкін. Ён маёр запасу, цяпер працуе паштальёнам. Цікавіцца гісторыяй ды краязнаўствам.
Сілкін: «Дзяніс Давыдаў упамінае, што адправіў жаўнераў у бок Жадзін — 2 том яго запісак. Само пасяленьне існавала з 17 века, а горад Жодзіна малады. У 58 годзе вызначылі, што надзвычайна выгадны па камунікацыях — дарогу Менск-Масква будавалі палонныя немцы, чыгунку пабудавалі пры Аляксандры і ў 1958 ГЭС на рацэ Пліса, што дае сілкаваньне для прадпрыемстваў. І на гэтай жа базе ўзьнік і БелАЗ, калі былі сабраныя інжынэры з усяго СССР, якія распрацавалі мадэль кар’ернага цяжкагрузнага самазвала…»
Спадар Юры ўжо 2 дзесяцігодзьдзі бярэ ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях у якасьці зборшчыка подпісаў дэмакратычным кандыдатам. За што ня раз цярпеў ад уладаў. Але гаворыць пра гэта з гумарам бывалага апазыцыянэра.
Сілкін: «У Дзень БНР альбо Чарнобыльскага шляху афіцэры утрох а 8 раніцы прыходзяць з павесткай да мяне, што вы павінны адзначыцца у міліцыі і даць дадзеныя. Я на 300 мэтраў адыходжу, тут узьнікаюць штацкія, якія „для высьвятленьня дадзеных“ забіраюць на 3 гадзіны…» (сьмяецца )
Аднак калі загаварылі пра маючыя адбыцца парлямэнцкія выбары, сказаў, што ўпершыню ня будзе прымаць у іх аніякага ўдзелу.
Карэспандэнт: «Юра, што цябе адхіліла ад удзелу ў гэтай агітацыйнай кампаніі?»
Сілкін: «Найперш няпэўнасьць у рашэньнях апазыцыйных лідэраў — адны кажуць „байкот“, трэція „а мы пойдзем“! Мая партыя АГП узяла рашэньне вылучаць „сьпікераў“, якія пойдуць, але будуць здымацца, таму што тыя патрабаваньні па зьмяненьні выбарчага кодэксу не прынятыя, — будзе датэрміновае галасаваньне, няма прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчых камісіях усіх узроўняў. Колькі разоў я гэта бачыў — сябры камісій становяцца ў часе галасаваньня ля стала, закрываючы яго сваімі „тылавымі часткамі“ і пачынаюць нешта лічыць. (сьмяецца). Так што ўнутрана я за байкот, скажу сваім сябрам…»
Карэспандэнт: «А 60% пойдзе!»
Сілкіні: «А яны больш нічога ня ведаюць, бо глядзяць БТ-1-2-3, чытаюць „СБ“…»
Карэспандэнт: «А за 20 год, цягам якіх ты бярэш удзел у выбарах, настрой жодзінцаў неяк мяняўся?»
Сілкін: «У нас ёсьць 2 раёны, дзе жывуць супрацоўнікі нашых інстытутаў земляробства ды жывёлагадоўлі — там 90% тых, хто хочуць пераменаў. Што тычыцца працаўнікоў БелАЗа — я ў раёне жыву, дзе шмат дамоў пабудавана заводам, — апошнія выбары паказалі, што яны таксама жадаюць зьменаў…»
Карэспандэнт: «А ў іх якая матывацыя — былі ж стабільна высокія заробкі?»
Сілкін: «І зараз маладыя хлопчыкі, што закончылі Жодзінскі палітэхнікум і працуюць наладчыкамі, майстрамі маюць па 4-5-6 млн. Але мы не афрыканцы, што жывуць з адным лідарам па 50 гадоў. Жодзінцы таксама стаміліся ад дактрыны Лукашэнкі пра „шкварку ды чарку“. У 90 гадах жа, калі было рэзкае падзеньне заробкаў, звальненьні, людзі рабілі страйкі — зараз не, канечне…»
На вакзале пазнаёміўся з па-спартоваму апранутай пажылой кабетай.
Спадарыня: «Я працую машыністам крана на галоўным канвэеры 33 гады. У нас самы меншы заробак у параўнаньні з усімі — 2,5 млн, бо па 1 катэгорыі. Дзяўчаты ў іншых цэхах па 2 і 3 атрымліваюць — больш, хоць у параўнаньні з мінулымі гадамі ён большы, калі мы атрымлівалі 700, паўтара мільёна…»
Карэспандэнт: «А вас як завуць »
Спадарыня: «Тацьцяна Іванаўна..»
Карэспандэнт: «А прозьвішча?»
Спадарыня: «О-о, яшчэ пападу куды!» (сьмяецца)
* * *
Іду вандраваць па горадзе і падыходжу да галоўнага «помніка» Жодзіна ля Пэнтагона, як міжсобку белазаўцы называюць заводакіраваньне. На пастамэнце — славуты 250-тонны самазвал. Тут жа зьведаў прыемнае эмацыйнае ўзрушэньне — наўпрост на мяне крочыў невысокі малады хлапчына зь лятучай Пагоняй на ўсе грудзі ды надпісам «я беларус, ганаруся». Натуральна, ня мог яго не спыніць.
Карэспандэнт: «Я бачыў „Пагоню“ на тваёй футболцы — ты сьвядома носіш?»
Хлапец: «Так — Павал Карэцкі, 18 год, па прафэсіі зваршчык. Таму што я беларус і мяне не задавальняе рэжым, які ў нас — вельмі моцны нагляд міліцыі. Нядаўна быў футбол у Віцебску — „Нафтан“ і „Црвена звезда“. І быў настолькі жорсткі нагляд — сэрбы пісалі, што іх аж разьдзявалі цалкам. І гэты рэжым вельмі моцна надакучвае…»
У цэнтры падыходжу да так званага «чарнобыльскага дома», населенага выключна перасяленцамі з зоны. Ля пад’езда адпачывае мажны пэнсіянэр, спадар Валеры Саўчанка.
Саўчанка: «Прыехаў зь Веткі Гомельскай вобласьці ў 92 па абавязковаму высяленьню. Працаваў ў раённым вузьле паштовай сувязі. У Жодзіна жонка захацела, бо думала будаваць фабрыку лёгкай прамысловасьці — а ніхто яе будаваць не стаў, замарозіўшы на 8 год пасьля падмурку. Не шкадуем, але няма тут, як у нас, ракі. І былі ж заліўныя лугі, лясы найпрыгажэйшыя…»
Карэспандэнт: «Спадар Валеры, вы пераехалі праз 6 год з зоны — значыць, нешта хапанулі?»
Саўчанка: «Не нешта, а добра! У нас у доме 50% мужыкоў па 50-55-57 год адмерла. Жанчыны ў нас тут — п’юць гарэлку меней і жывуць болей. А хто хацеў, працаваць, уладкаваўся — жыць у Беларусі можна, але злоўжываць нельга. Як 3 млн меней тут не атрымліваюць, а не палянуесься, дык і болей. Беларусы усе жывуць пракрасна!»
Чакаю асобу легендарную ў Жодзіне — лідара суполкі Партыі БНФ, спадара Аляксея Лапіцкага, арганізатара мясцовай маладзёвай апазыцыі, палкага прапагандыста беларушчыны. Тым часам, двое маладых людзей разгортваюць дзіцячы гарадок. Знаёмлюся з 32-гадовым Аляксандрам Залуцкім.
Залуцкі: «Ставім горкі надзіманыя, машынкі ўжо год — дзецям ёсьць чым заняцца. Маем статус індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыбытку няма — канкурэнты. Мы жодзінскія, яны з Барысава. Памнажаемся — 5 машынак, пачыналі з 2. У нас прынцып не зарабіць — іншагародцаў выгнаць…»
Але вось і 49-гадовы сіваваты спадар Аляксей Лапіцкі. Прашу расказаць яго пра гісторыю жодзінскай беларушчыны.
Лапіцкі: «У Жодзіне ў 90-х грамадзянскай супольнасьці не было. Была ідэя стварыць у 97 беларускае згуртаваньне моладзі „Ліцьвіны“. У 99 захацелі друкавацца, размаўляць толькі па-беларуску. Калі захацелі легітымізавацца, праводзілі футбол за незалежнасьць з Барысавым пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, кік-боксінг. Пачалі сустракаць супраціў уладаў, таго ж БРСМ, „Касталіі“, створанай аблвыканкамам.
Апошнюю беларускамоўную клясу, дзе вучыўся мой Янка, закрылі „з-за недахопу сродкаў і ў мэтах сацыялізацыі моладзі“.
Распрацоўваць нас пачалі пасьля магутных кампаній 2000 года, калі мы правялі байкот парлямэнцкім выбарам. Тут, ля крамы, быў арганізаваны мітынг ля 500 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі — побач кірмаш на тысячу чалавек. Стаяла ўся міліцыя, КДБ — хацелі яго сарваць пры дапамозе РНЕ, для якіх ў Смаленскай вобласьці праводзілі сэмінары па баявых мастацтвах. Фактычна легалізаваны пад дахам міліцыі ў Жодзіна гэтыя структуры. У 2000 яны зьбілі майго старэйшага сына Алеся. Мы правялі пасьпяховы суд, нягледзячы на іхнага вопытнага адваката, але другаснаму зь іх далі сарамлівую адну зарплату за злачынства.
Быў сфармаваны Малады фронт і мы накрылі ўсе выбарчыя акругі Жодзіна-Смалявічы — да 400 чалавек яго суполкі даходзілі — БРСМ у горадзе пачало зьмяншацца. Супольнасьць нефармальная распрацоўвалася спосабамі ўліваньня дэзінфармацыі. Адна дзяўчына прызналася мне, што ў райвыканкаме ёй сказалі, што Лапіцкі атрымлівае па 100 даляраў за аднаго ўступіўшага сябра ў ТБМ. (сьмяецца) У іхным разуменьні, хто размаўляе па-беларуску — 5 калёна, іх апанэнты…»
Не маглі не крануць тэму выбарчай кампаніі.
Лапіцкі: «Перад цяперашнімі выбарамі у нашым горадзе ідзе будаўнічы бум, робяцца дарожкі, стаяначкі. Якім чынам я прымусіў пачаць ацяпляць наш дом на Скарыны — 4 гады не рабілі? Абышоў людзей — „калі ня зробіце, ня пойдзем на выбары“. Пад выбары яны акумулююць сродкі, робяць вылізваньне горада. Вось галоўнае, што павінны ведаць людзі, — будуць мець рэальны мэханізм кантролю за тымі, каго выбралі, праблемы будуць вырашацца. Людзі, якія ведаюць сацыяльную тэматыку, могуць спэкуляваць на ёй.
Калі я тусуюся ў выканкаме і ведаю, што будуць будаваць пераход, пайду зьбіраць подпісы і праз 2 месяцы яго пабудуюць — герой!
Як незалежны праваназіральнік, магу сказаць, што ніякай актыўнасьці зараз няма. Ад апазыцыі ніхто не выстаўляецца, людзі за тое, што казалі праўду, сядзяць у турмах, ёсьць палітычныя вязьні — у тым ліку, і мяне садзілі. Даверу да выбараў няма. А байкатаваньне павінна быць актыўным — трэба да людзей ісьці з мэсыджам, што выбарчы мэханізм ня дзейнічае, а мы актыўныя, і мы хочам перамен…»

Апошнія выбары паказалі, што яны таксама жадаюць зьменаў

У іхным разуменьні, хто размаўляе па-беларуску — 5 калёна, іх апанэнты