Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікава і Кацярына Самуцэвіч пакараная двума гадамі калёніі агульнага рэжыму кожная. Суддзя Марына Сырава прызнала іх вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці, заявіўшы, што скандальная акцыя «Багародзіца, Пуціна прагані» ў храме Хрыста Збаўцы была старанна сплянаваная.
Раней сёньня Хамоўніцкі суд Масквы пакараў двума гадамі калёніі трох удзельніц гурту Pussy Riot, якіх вінавацяць у хуліганстве за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў маскоўскім Храме Хрыста Збаўцы.