Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алешка пра прысуд Pussy Riot: Зробленае заслугоўвае пакараньня


Андрэй Алешка
Андрэй Алешка

Пра прысуд удзельніцам расейскага панк-гурту Pussy Riot — сакратар Менскага эпархіяльнага ўпраўленьня Беларускай праваслаўнай царквы Андрэй Алешка.

«Я па адукацыі юрыст, таму для мяне паняцьце закон стаіць на першым месцы. Да гэтага гурту я адношуся абсалютна нэйтральна. Проста ім зрабілі піяр — я ня буду зараз казаць, чаму — але так ужо сталася, што яны сталі вельмі вядомыя і ў Расеі, і па-за яе межамі. Я лічу так: закон — ён аднолькавы для ўсіх. І калі згодна з законам — а гэта іх закон — прадугледжана менавіта такое пакараньне, то што я магу сказаць? Трэба схіліцца перад законам. Па-над законам няма нікога, разумееце, — ні прэсы, ні вядомасьці, ні чагосьці іншага.

Калі прысуд ёсьць — значыць, яны так палічылі патрэбным. І тут ужо няважна, бо некаторыя зараз спрабуюць сказаць, што яны там сьпявалі песьню пра тую ці іншую асобу. Нават калі б яны сьпявалі „В лесу родилась ёлочка“ — гэта ў любым выпадку было б, канечне, парушэньнем закону. І гэта яшчэ вельмі мякка сказана. Таму што тое, што яны зрабілі, гэта тое, што заслугоўвае пэўнага пакараньня. Гэта ня можа прайсьці мімаходзь, проста так. А колькі ім далі — я ня буду тут гэта абмяркоўваць, бо гэта не нашае заканадаўства нават. Гэта заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі, у іх там свае правілы, няхай іхняе заканадаўства вырашае так, як ім бліжэй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG