Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Равяку прыехалі на кадэбэшным «Мэрсэдэсе»


Тацяна Равяка
Тацяна Равяка

Праваабаронцу Тацьцяну Равяку выклікалі ў КДБ. Яе статус пакуль невядомы. Позвы прывезьлі наўпрост у офіс праваабарончага цэнтру «Вясна».

Мы засьпелі Тацьцяну па тэлефоне якраз у той момант, калі па яе прыехалі супрацоўнікі КДБ:

— Так, гэта праўда. Чакаю, не адыходжу, абяцала, што нікуды не падзенуся, вазьму павестку. Яны хацелі са мной сустрэцца а 12-й гадзіне, але я сказала, што без позвы нікуды не пайду. Відавочна, што нейкіх іншых прычынаў для выкліку, апроч праваабарончай дзейнасьці, у мяне іншых меркаваньня няма.

— Можа іх нешта цікавіць у зьвязку са справай Алеся Бяляцкага?

— Я дакладна ня ведаю. Год таму яны рабілі запыт па мне ў тое ж Міністэрства Літвы. Але там была ўзбуджаная судовая працэдура і суд Вільні адмовіўся адносна мяне выдаваць інфармацыю. Таму ці гэта зьвязана з тымі яшчэ справамі, ці гэта штосьці новае — мне пакуль што невядома...

Вось, якраз пад’ехаў «Мэрсэдэс», і я адчуваю, што гэта за мной. Нумар 95-35, дакладна за мной, ідуць да мяне, бачна, што мужчына ведае мяне ў твар. Так што злавілі якраз у самы патрэбны момант...

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00
Наўпроставы лінк



З размовы Тацьцяны Равякі з супрацоўнікам КДБ:

КДБ: «Камітэт дзяржбясьпекі, добры дзень».

Т.Р.: «Добры дзень. Вельмі прыемна, што камітэт, пасьведчаньне, калі ласка».

КДБ: «Я пакажу, а вы не маглі б тэлефон пакласьці?».

Т.Р.: «Навошта мне класьці тэлефон?».

КДБ: «Ну, мне нязручна так з вамі размаўляць».

Т.Р.: «Добра, я пакладу тэлефон, пасьведчаньне, калі ласка...» (кароткія гудкі)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG