Сяргей Лаўроў прыляціць у Менск 14 жніўня, асноўная праграма ягонага візыту заплянаваная на 15 жніўня.
Як паведамляе прэсавая служба МЗС Расеі, чакаецца, што падчас візыту адбудзецца сустрэча Лаўрова з Аляксандрам Лукашэнкам, на якой «будуць абмяркоўвацца актуальныя пытаньні двухбаковага ўзаемадзеяньня і супрацоўніцтва ў міжнароднай сфэры».
На перамовах з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым Лаўроў плянуе правесьці абмен думкамі па актуальных міжнародных праблемах, уключаючы пытаньні забесьпячэньня рэгіянальнай і эўрапейскай бясьпекі, а таксама «абмеркаваць магчымасьці далейшага пашырэньня і паглыбленьня ўзаемадзеяньня ў рамках інтэграцыйных структур на прасторы СНД, перш за ўсё Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы, АДКБ», — паведамілі ў МЗС РФ.
Міністры таксама прымуць удзел у цырымоніі пагашэньня памятнага паштовага канвэрта, выпуск якога быў прымеркаваны да 20-й гадавіны ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж краінамі.