Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў беларускую штурхальніцу ядра Надзею Астапчук атрыманага на мінулым тыдні залатога мэдаля, пасьля таго, як падчас допінг-пробаў у яе мачы быў выяўлены забаронены стэроід.
Яна стала першым мэдалістам, які трапіўся на допінгу падчас Лёнданскай алімпіяды.
Астапчук адправіла снарад на 21 мэтар 36 сантымэтраў, апярэдзіўшы сваю саперніцу — улюбёнку новазэляндзкіх заўзятараў Валеры Адамс. Астапчук аказалася адзінай штурхальніцай ядра, якая пераадолеў адзнаку ў 21 мэтар. Яна дабілася гэтага ў чацьвёртай з шасьці спробаў.
Пасьля спаборніцтваў Астапчук і шчасьлівая Яўгенія Калодка, якая заняла трэцяе месца, радасна зладзілі пераможную прабежку. Адамс, сабрала свае рэчы, перад тым, як са сьлязьмі на вачах пакрыла плечы новазэляндзкім сьцягам.
Дыскваліфікацыя азначае, што Адамс, чэмпіёнка сьвету 2011 году, атрымае «золата» замест «срэбра». Расейцы Калодцы дастанецца срэбраны мэдаль, а кітаянцы Ліцзяо Гун — бронзавы.
МАК заявіў, што Астапчук прадставіла ўзор мачы за дзень да спаборніцтваў і яшчэ адзін — пасьля 10 гадзін вечара ў дзень, калі яна заваявала мэдаль. У абодвух узорах быў выяўлены анабалічны стэроід мэтэналон.
Нам не ўдалося зьвязацца з Алімпійскім камітэтам Беларусі, каб атрымаць ад яго камэнтар. Золата Астапчук было адзіным мэдалём, атрыманым Беларусьсю на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Акрамя гэтага беларускія спартоўцы заваявалі яшчэ 12 іншых мэдалёў.
Парушэньні, зьвязаныя з допінгам, сустракаюцца на Алімпійскіх гульнях параўнальна рэдка. Алімпійскі камітэт зь імі старанна змагаецца. На мінулым тыдні МАК пазбавіў амэрыканскага раварыста Тайлера Гамільтана заваяванага ў 2004 годзе ў Афінах «золата» пасьля таго, як той прызнаўся ва ўжываньні забароненых прэпаратаў.
У Лёндане трапіўся яшчэ шэраг спартсмэнаў, у прыватнасьці амэрыканскі дзюдаіст, які сьцьвярджае, што станоўчыя вынікі тэсту былі зьвязаныя з тым, што ён выпадкова зьеў булачку з марыхуанай. Італьянскі хадок быў дыскваліфікаваны за выкарыстаньне крывянога допінгу проста перад спаборніцтвамі па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыю 50 кілямэтраў.
Астапчук раней паказвала добрыя вынікі на міжнародных спаборніцтвах. У 2005 годзе яна выйграла чэмпіянат сьвету, у Пэкіне — узяла бронзавы мэдаль. Яна займала другое месца на чэмпіянатах сьвету ў 2003, 2007 і 2011 гадах. Аднак ні на адным з гэтых спаборніцтваў яна не штурхала ядро далей, чым 21 мэтар.
Пры гэтым Адамс — дзеючая чэмпіёнка сьвету — раней пастаянна перамагала Астапчук. Апошні раз на чэмпіянаце сьвету 2011 года яна адправіла снарад на 21 мэтар 24 сантымэтры. Яна лічылася фаварыткай Гульняў і пасьля лёнданскага трыюмфу Астапчук Новая Зэляндыя была моцна расчараваная.
У сваёй заяве, распаўсюджанай Алімпійскіх камітэтам Новай Зэляндыі, Адамс заўважыла, што ў яе «няма словаў». «Сыстэма працуе, ашуканцаў ловяць, і гэта натхняе такіх спартоўцаў, як я, якія вельмі ганарацца тым, што яны спаборнічаюць сумленна», — дадала яна.
Чыноўнікаў МАК праінфармавалі аб станоўчых выніках тэстаў Астапчук ў пятніцу вечарам. У нядзелю раніцай былі правераны яе так званыя узоры «Б». Вынікі гэтак жа аказаліся станоўчыя. У нядзелю, пакуль Алімпійскі стадыён рыхтаваўся да цырымоніі закрыцьця Гульняў, МАК праводзіў дысцыплінарныя слуханьні ў гасьцініцы Hilton на іншым канцы гораду.
Камітэт вырашыў, што Астапчук павінна быць дыскваліфікаваная, і папрасіў Алімпійскі камітэт Беларусі «як мага хутчэй» вярнуць выдадзеныя ёй «мэдаль, дыплём і значок мэдаліста».
Пераклад артыкулу пададзены паводле парталу inosmi.ru