Беларускія алімпійцы здабылі 13 мэдалёў: 3 залатыя, 5 срэбраных і 5 бронзавых. Тры мэдалі ўзялі весьляры, два мэдалі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, два мэдалі ў цяжкай атлетыцы, два мэдалі ў тэнісе, два мэдалі — мастацкія гімнасткі, па адным мэдалі ў стральбе і лёгкай атлетыцы.
У неафіцыйным агульнакамандным заліку зборная Беларусі заняла 23-е месца.
На першым месцы — ЗША, якія маюць 46 мэдалёў, на другім Кітай — які заваяваў золата 38 разоў, на трэцім — гаспадары гульняў — Вялікая Брытанія, з 29 залатымі ўзнагародамі.
Прэзыдэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Аляксандар Лукашэнка перад Алімпіядай паставіў перад беларускімі атлетамі задачу заваяваць 25 мэдалёў.
Такім чынам, Лёнданскі вынік (13 мэдалёў) аказаўся найменш удалым у сувэрэннай гісторыі выступаў беларусаў на Алімпіядах (у Барсэлёне ў 1992 годзе выступала агульная каманда СНД) Найменей — па 15 алімпійскіх мэдалёў рознай вартасьці — было ў 1996 годзе ў Атлянце і ў 2004 годзе ў Атэнах