Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тое, што адбылося, можна параўнаць з моцным землятрусам»


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук атрымала ліст, які муж напісаў на наступны дзень пасьля гадавіны, як яго арыштавалі.

«Ліст 5 жніўня напісаны з нагоды той даты, якая была 4-га. Як гэта адбілася ў адносінах да яго, да нашай сям’і. Алесь піша: „Тое, што адбылося год таму назад, можна параўнаць з моцным землятрусам: калі з хаты павыляталі шыбы, пападала мэбля і паадбіваліся аздобы. Але хата стаіць, астатняе неяк нажывецца. Штосьці страчанае, а штосьці і набытае“. Вось такое яго асэнсаваньне», — паведаміла «Свабодзе» Натальля Пінчук.

4 жніўня споўніўся год з моманту затрыманьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзыдэнта FIDH.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG