«Мы разам з расейцамі пакуль правальваем Алімпіяду. Яны, вядома, шмат мэдалёў заваявалі, але ня столькі, колькі павінны былі. І мы таксама», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
«Спорт ня проста хворы, ён да мозгу касьцей карумпаваны. Гэтыя судзьдзі, якія прымаюць рашэньні, яны бяруць грошы і прысуджаюць перамогу таму, хто дае больш,» — сказаў Лукашэнка, камэнтуючы ўдзел беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе.
Лукашэнка заявіў, што правілы правядзеньня многіх відаў спорту зьмяняюцца літаральна на вачах на жаданьне асобных спартовых чыноўнікаў:
«Усё мяняецца на вачах. Напрыклад, умовы, правілы барацьбы ў спорце зьмяняюцца пад судзьдзю, чыноўніка, каб умяшацца і, на гэтым зарабіўшы грошы, кагосьці загубіць, кагосьці выкінуць».
Пры гэтым, паводле Лукашэнкі, прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэту лічаць за лепшае не заўважаць тое, што адбываецца:
«Чаму яны ня ўмешваюцца? Ходзяць, пальцы растапырыўшы, грошы на гэтым зарабляюць, зьнішчаючы спартсмэнаў і зьневажаючы дзяржавы, якія туды прыяжджаюць».
У якасьці прыкладу Лукашэнка прывёў сытуацыю зь беларускім кідальнікам молата Іванам Ціханам. Паводле яго, калі б пра нядопуск Ціхана папярэдзілі загадзя, Беларусь магла б знайсьці замену. Аднак яму адмовілі ва ўдзеле ў Алімпіядзе непасрэдна перад стартам, і Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму гэта адбылося:
«Сусьветную фэдэрацыю ці то ўзначальвае, ці то зьяўляецца там галоўным функцыянэрам грамадзянін Вэнгрыі. А ў адсутнасьць Ціхана хто заваяваў мэдаль? Вэнгерскі малатабоец. Значыць, яму расчысьцілі дарогу, прыбраўшы Ціхана».
«Вось што такое сёньня спорт — гэта не палітыка, гэта бруд і карупцыя па ўсіх напрамках, дзе толькі магчыма,» — цытуе Лукашэнку БелТА.