«Не абвешчана яшчэ пра разрыў дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і Швэцыяй. Аднак па сваёй сутнасьці гэта вельмі блізка да стану разрыву дачыненьняў з адной з самых уплывовых краінаў Эўрапейскага Зьвязу.
Швэцыя дастаткова блізка знаходзіцца да Беларусі і дастаткова актыўна займаецца беларускім пытаньнем унутры Эўразьвязу. Нельга забывацца, што Швэцыя была адным з ініцыятараў праграмы „Ўсходняе партнэрства“ — на сёньняшні дзень фактычна адзінай міжнароднай праграмай, празь якую Беларусь нейкім чынам зьвязаная з Эўразьвязам.
Таму закрыцьцё швэдзкай амбасады — гэта вельмі сур’ёзны выклік усёй аб’яднанай Эўропе. І за ім можна чакаць вельмі сур’ёзных наступстваў для беларуска-эўрапейскіх дачыненьняў. Калі дагэтуль здавалася, што пункт замярзаньня гэтых дачыненьняў ужо пройдзены і што ніжэй ім ужо няма куды падаць, то сёньняшнія падзеі паказваюць, што падаць ёсьць куды».