Такое рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна ад 4 жніўня 2012 года.
У прыватнасьці, у дакумэнце ўказана, што «ў мэтах падтрымкі эпізаатычнага дабрабыту на тэрыторыі Беларусі ўсталёўваецца часовы парадак ажыцьцяўленьня вэтэрынарнага кантролю дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у галіне вэтэрынарыі».
У пералік тавараў, над якімі ўстанаўліваецца вэткантроль, увайшлі сьвіньні, сьвініна і прадукты са сьвініны, паляўнічыя трафэі, пшаніца, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, соевыя бабы, прадукты з мяса, субпрадуктаў і крыві, сыры плаўленыя і іншыя гатовыя прадукты, якія зьмяшчаюць мяса, прадукты для кармленьня жывёл і іншае.
Увядзеньне гэтых захадаў зьвязана з пагаршэньнем эпізаатычнай сытуацыі ў Расеі, дзе цягам апошніх трох гадоў выяўляюцца выпадкі афрыканскай чумы сьвіней. Цяпер такія выпадкі зафіксаваныя ў 25 рэгіёнах Расеі. Бліжэйшае ад беларускай тэрыторыі месца, дзе выяўленая афрыканская чума, знаходзіцца ў Цьвярской вобласьці Расеі, яно нясе наўпростую пагрозу для эпізаатычнага дабрабыту Беларусі, бо знаходзіцца ў радыюсе каля 300 кілямэтраў ад мяжы Віцебскай вобласьці, паведамляе Інтэрфакс.