Паведамляецца, што пастановы аб вызваленьні ад далейшага адбываньня пакараньня вынесеныя ў дачыненьні блізу паўтысячы асуджаных. Паводле дадзеных на канец дня 6 жніўня, дакладная колькасьць — 491 чалавек.
У адносінах да 884 асуджаных прынятае рашэньне аб скарачэньні тэрміну пакараньня на 1 год, а 1475 чалавекам ва ўжываньні амністыі адмоўлена. У гэтую катэгорыю трапляюць і палітычныя зьняволеныя, пра якіх беларускія ўлады цьвердзяць, што такіх у краіне няма.
Такім чынам, з больш чым 15 тысяч асуджаных на волю выйдуць менш як паўтысячы. Як кажуць праваабаронцы, гэта яскрава сьведчыць пра «гуманнасьць» цяперашняга палітычнага рэжыму.
Праўда, ёсьць удакладненьне, што апроч асобаў, якія знаходзяцца пад вартай, закон «Аб амністыі некаторых катэгорый грамадзянаў» таксама распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх ужытае пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі. З гэтай катэгорыі пад амністыю падпадае 661 чалавек з агульнай колькасьці 8 тысяч, а яшчэ для 182 тэрмін пакараньня скарочаны на год.