Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратасевіч: Эрыксан высланы з-за мядзьведзікаў


Амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан быў высланы зь Беларусі з-за мядзьвежага дэсанту. Пра гэта заявіў сёньня віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч.

У абнародаваным сёньня звароце ў прыватнасьці гаворыцца:

«Я лічу, што дзеяньні беларускіх уладаў пасьля акцыі швэдзкага піяр-агенцтва з раскіданьнем плюшавых мядзьведзікаў — «у падтрымку свабоды слова» — 4 ліпеня 2012 — уключна з арыштам Сяргея Башарымава, Антона Сурапіна і Кацярыны Скурат, якіх, як мяркуецца, вінавацяць у садзейнічаньні нелегальнаму перасячэньню мяжы, а таксама найпазьнейшая высылка швэдзкага амбасадара ў Беларусі з краіны ў сувязі з гэтай справай — былі нерацыянальнымі, неапраўданымі і перакрэсьліваюць дыпляматычныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі, — канстатуецца ў заяве.

«Я таксама хацеў бы асудзіць нядаўнія беспадстаўныя арышты, так-званыя „прэвэнтыўныя“ затрыманьні і судовыя выракі журналістам, праваабаронцам і іншым грамадзянскім актывістам паводле закідаў у парушэньні грамадзкага парадку. Я лічу, што гэтыя дзеяньні парушаюць асноўныя правы правы чалавека на свабоду выказваньня і не дазваляюць беларускай грамадзянскай супольнасьці проста выконваць свае абавязкі», — зазначае Пратасевіч.

«Такія дзеяньні з боку беларускіх уладаў паказваюць, што яны не гатовыя рабіць рэальных крокаў у накірунку паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека і да дэмакратыі ў Беларусі і я з прыкрасьцю мушу сказаць, што, улічваючы абыякавасьць беларускіх уладаў, дыялёг паміж ЭЗ і Беларусьсю ня зможа дасягнуць якога-небудзь прагрэсу і будуць працягваць найбліжэйшым часам рухацца ў адваротным накірунку, уключна з эканамічным і іншымі санкцыямі. У сувязі з гэтым я заклікаю беларускія ўлады спыніць практыку парушэньня правоў чалавека і асноўных свабодаў, вызваліць усіх затрыманых і абвінавачаных, усіх палітычных вязьняў і лепей задумацца наконт будучыні сваёй краіны», — падсумоўвае віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG