5 жніўня спаўняецца 1 год як у турму трапіла былая ўкраінская прэм'ерка Юлія Цімашэнка па абвінавачанні ў злоўжываньні службовым становішчам. Яна была афіцыйна асуджана да сямі гадоў турэмнага зьняволеньня ў кастрычніку 2011 году. Яе арышт справакаваў міжнароднае абурэньне й напружанасьць у адносінах паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам