У Расеі ісламскія ваеўнікі ўзялі на сябе адказнасьць за напад на рэлігійных дзеячаў Татарстану.
На відэазапісе, разьмешчаным на сайце Каўказ-Цэнтар, які часта выкарыстоўваецца чачэнскімі экстрэмістамі, чалавек, які назваўся Мухамэдам, кажа, што апэрацыя ў Казані 19 ліпеня супраць, як ён выказаўся «ворагаў бога», была выкананая на яго замову. Мухамед заявіў, што зьяўляецца "эмірам маджахедаў Татарстану" і мае намер працягваць напады на «ворагаў бога».
19 ліпеня ў Казані быў паранены пры выбуху муфтый Татарстану Илдус Файзаў і застрэлены яго былы намесьнік Валіўла Якупаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, па справе арыштаваныя сямёра падазраваных. Абвешчаныя ў вышук меркаваныя арганізатары злачынства – Робэрт Валееў і Раіс Мінгалееў – прыхільнікі радыкальнага напрамку ісламу.