У гэтай гісторыі пытаньняў больш чым адказаў. Прычым выразна артыкуляванага адказу няма на галоўнае пытаньне: ці быў той швэдзкі самалёт? Адны намёкі. Хоць арышты і адстаўкі, вядома, рэальныя.
Я думаю, калі б швэдзкія фігуранты справы былі праваабаронцамі, яны ніколі б не пайшлі на такую авантуру. Па-першае, гэта крымінальнае злачынства, не адэкватнае ніякім праваабарончым мэтам. Па-другое, гэта рэальная рызыка для жыцьця (прыгадайце амэрыканскі паветраны шар у 1995-м). Колькі каштуе чалавечае жыцьцё ў Швэцыі (страхоўка), таксама варта ўлічваць. Ну і грошы на саму акцыю, відавочна, немалыя.
Зрэшты, што я даводжу? Мы ж ведаем, што зладзіла «дэсант» швэдзкае піяр-агенцтва, рэклямная кампанія, арганізацыя, паводле сутнасьці сваёй супрацьлеглая ўсялякаму праваабарончаму духу, бо ўсё купляецца і прадаецца, а перад усім – выгадны кантракт (успомніце лорда Бэла). І таму дарэчы пытаньне: хто замовіў швэдам «дзёрзкі палёт»? Ясна, што ня швэды і ня нехта з Эўропы, бо які тут іх інтарэс? Дыскрэдытацыя Лукашэнкі? Але колькі той дыскрэдытацыі. Размах на рубель, а ўдар нават не на капейку.
Можа быць, замоўцам быў сам Лукашэнка? Швэдзкі палёт адбыўся на наступны дзень пасьля таго, як усе СМІ шумна загаварылі пра скандал з адмоваю Лукашэнку ў візе на Алімпіяду. Мядзьведзікі і сапраўды затулілі сабою непрыемную тэму. Другі скандал перакрыў першы. Але зноў паўстае пытаньне сувымернасьці. Раскідаць па краіне сотні заклікаў да свабоды слова і вызваленьня палітвязьняў, паказаць негатовасьць паветранай абароны да абароны краіны (маглі ж і бомбу скінуць)... Ды мабыць перацярпеў бы ён неяк сваю алімпійскую крыўду, тым больш, што не ўпершыню.
Швэды прыляцелі нібыта зь Літвы, паветраную мяжу якой ахоўвае авіяцыя НАТА. Гэта значыць, па вялікім рахунку, адбылася правакацыя НАТА супраць Расеі, зь якой у Беларусі нібыта агульная паветраная мяжа. Згадзіцеся, не Лукашэнкаў гэта ўзровень. Але чамусьці маўчыць Літва, хоць там свабода слова і журналісты не маглі не ўчапіцца за сэнсацыю. І самае галоўнае – маўчыць Расея. Нібы паводле агульнае згоды...
І потым, калі б Лукашэнка гэта прыдумаў, навошта яму амаль месяц чакаць, не прызнаваць фактаў і не рэагаваць? Ён і прарэагаваў, як мог на сваім узроўні – арыштаваў студэнта і рыэлтара, бо некага ж трэба было арыштаваць. Здымаць генэралаў не рашаўся, бо не разумеў, што гэта ўсё значыць. Пасьля, думаю, яму падказалі, каго здымаць.
Такім чынам, застаецца адзін бок, каму гэта можа быць выгадна. Нашы старыя знаёмыя крамлёўскія лялькаводы. Грошай у іх бязь меры, тыражаваць па суседняй краіне антыдыктатарскія ўлёткі – адна прыемнасьць, ну і рэальны інтарэс – правесьці чарговую карэкцыю кіроўных кадраў у Беларусі, паставіць сваіх людзей туды, дзе апынуліся не зусім, так бы мовіць, свае.
На месца адзінага, мусіць, беларускамоўнага шэфа-сілавіка (выступаў у палаце прадстаўнікоў па-беларуску), а да таго ж ураджэнца Беларусі, прыйшоў чарговы «вараг», чалавек ніадкуль, дакладней, з Акадэміі генштабу РФ...
Можна было б не зьвярнуць увагі на гэтую беларускамоўнасьць, у нас у палітыцы звычайна гэта аргумэнтам ня лічыцца. Можна было б, калі б 31 ліпеня ў «Советской Белоруссии» ня выйшаў артыкул з папрокам швэдзкаму паслу Эрыксану як бы за мядзьведзікаў – у кантэксьце, а ў тэксьце – за ягоную беларускамоўнасьць. У мэйнстрыме сёньняшняга беспрэцэдэнтнага ажыўленьня беларусаедаў і русіфікатараў па лініі Масква-Менск беларускамоўнасьць робіцца рэальным фактарам барацьбы супраць уцягваньня нашай краіны ў сфэру ўсё большага крамлёўскага ўплыву.
Эрыксана, дарэчы, «зьнялі» на другі дзень пасьля згаданага артыкулу ў «СБ».
Цяпер глядзім на вынікі мядзьведжага дэсанту для Беларусі. Беларусь страціла апошняга беларускамоўнага сілавіка і апошняга рэальна беларускамоўнага замежнага пасла. На ўзроўні ўлады і дыпляматыі мы ўжо мала чым адрозьніваемся ад Саратаўскай вобласьці, засталося толькі ўзровень пасадаў апусьціць.
Усё новыя «незразумелыя» падзеі і здарэньні – усяго толькі працяг сымбалічных, на першы погляд, акцыяў, якія тлумачаць «палітыку партыі»: аформлены цалкам па-расейску новы менскі аўтавакзал, закрыцьцё яшчэ ста беларускіх школ з новага навучальнага году, бясконцыя арышты за мову як за лаянку і, нарэшце, вянок ад «беларускага» прэзыдэнта беларускаму паэту Янку Купалу – па-расейску.
Чаго вам хочацца, панове?
Якi вас выклiкаў прымус
Забiць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?
А тут яшчэ на БТ Алімпіяду забаранілі камэнтаваць па-беларуску...