Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вікторыя Азаранка выйграла бронзу, Кацярына Карстэн — без мэдаля


Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка

Тэнісістка Вікторыя Азаранка ў матчы за бронзу на Алімпіядзе ў Лёндане перамагла расейку Марыю Кірыленку з лікам 6:3, 6:4.

Сёньня Азаранка таксама працягне змагацца за выхад у паўфінал у міксьце з Максімам Мірным.

Кацярына Карстэн, двухкратная алімпійская чэмпіёнка ў акадэмічным веславаньні, ня здолела заваяваць мэдаль на Алімпіядзе ў Лёндане, якая для 40-гадовай спартсмэнкі была шостай у кар’еры.

У фінальным заездзе, які прайшоў 4 жніўня, Карстэн заняла толькі 5-е месца, пераадолеўшы дыстанцыю за 8:02,86. Алімпійскай чэмпіёнкай стала чэшка Міраслава Кнапкава (7:54,37).

Гэта першы выпадак, калі Карстэн вяртаецца з Алімпійскіх гульняў без узнагароды, паведамляе БелаПАН. На пяці папярэдніх Алімпіядах беларуска нязьменна выйгравала мэдаль той ці іншага вартасьці: у 1992 годзе — бронзу, у 1996 і 2000 гадах — золата, у 2004 годзе — срэбра, у 2008-м — бронзу.

Перад ад’ездам у Лёндан Карстэн у інтэрвію БелаПАН ня выключыла, што выступіць і на наступных Гульнях, у 2016 годзе.

На цяперашні момант Беларусь мае пяць мэдалёў — 3 бронзы, 1 срэбра, 1 золата — і займае 24 месца ў мэдальнай табліцы Алімпіяды.

Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG