Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на прэзыдэнта ЗША асудзіў дыктатуру ў Беларусі


Дональд Туск і Міт Ромні ў Варшаве
Дональд Туск і Міт Ромні ў Варшаве

«На жаль, на сёньня ёсьць частка сьвету, дзе жаданьне быць вольным сустракае жорсткі ўціск. Проста на ўсход адсюль народ Беларусі пакутуе ад прыгнёту дыктатуры», — заявіў Міт Ромні ў Варшаве.

Кандыдат Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзыдэнта ЗША Міт Ромні ў аўторак працягвае свой візыт у Польшчу — апошні ў межах яго замежнага турнэ. У праграме візыту — сустрэчы з прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім, кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім.

Як паведамляюць СМІ, Ромні абраў для наведваньня менавіта Польшчу, найважнейшага амэрыканскага саюзьніка ў рэгіёне, каб паспрабаваць пераканаць польскую дыяспару ў ЗША, што ён зойме больш жорсткую пазыцыю ў адносінах да Расеі, чым цяперашні прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

«Спадзяваньні на рух Расеі ў кірунку вольнага і адкрытага грамадзтва не ўвянчаліся посьпехам. У неспакойным сьвеце Польшча выступае ў якасьці прыкладу і абаронцы свабоды», — сказаў Ромні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG