Паводле непацьверджанай інфармацыі, міністр унутраных справаў Германіі Ханс-Петэр Фрыдрых (Hans-Peter Friedrich) адхіліў ад пасадаў кіраўнікоў фэдэральнай паліцыі краіны. Звольненыя кіраўнікі ведамства Матыяс Зэгер (Matthias Seeger) і абодва яго намесьнікі.
Пераемнікам Зегера на пасадзе кіраўніка федэральнай паліцыі стане Дытэр Раман (Dieter Roman), які ў цяперашні час кіруе аддзелам МУС Нямеччыны па барацьбе з тэрарызмам.
У МУС Нямеччыны выказалі незадаволенасьць меркаванымі кантактамі Зэгера з прадстаўнікамі органаў дзяржбясьпекі Беларусі, хаця сам кіраўнік фэдэральнай паліцыі падчас унутранай перапіскі з начальствам сьцьвярджаў, што гэтыя кантакты носяць выключна дзелавы характар.
Зэгер сыдзе ў адстаўку 1 жніўня. Матыяс Зэгер кіруе фэдэральнай паліцыяй з сакавіка 2008 году.