Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч: «На ўсёй нашай палітычнай кухні адна гнаявая муха»


Фрагмэнт ліста ад палітвязьня Мікалая Аўтоховіча, дасланага з Гарадзенскай турмы
Фрагмэнт ліста ад палітвязьня Мікалая Аўтоховіча, дасланага з Гарадзенскай турмы

Чытач «Свабоды» Зьміцер даслаў на наш сайт ліст ад свайго сябра Мікалая Аўтуховіча.

Палітвязень, які адбывае пакараньне ў Гарадзенскай крытай турме № 1, перадае прывітаньне ўсім тым, хто падтрымлівае яго маральна і як заўсёды просіць «не хвалявацца за яго, бо ўсё пакуль нармальна», наколькі гэта магчыма ў тых умовах няволі.

Мікола Аўтуховіч піша, што ужо пайшоў трэці год ягонаму турэмнаму пакараньню.

«Двушку» разьмяняў 8 красавіка. Ці паверыш, але час тут ляціць хутка, і яго не заўсёды хапае нават на чытаньне газэт. Увесь час штосьці пішу, раблю. Прачытаў твой ліст, і неяк нават сумна стала. Ну чаму ў нас нельга стварыць умовы, каб беларусы адчувалі сябе на радзіме ня горш чым у іншых краінах? Чаму сваіх прадпрымальнікаў у нас «душаць», а замежным інвэстарам ствараюць тыя царскія ўмовы з рознымі ільготамі, якія ўласныя бізнэсоўцы не атрымліваюць? Нейкі парадокс. Нейкая ненармальная гэтая з’ява. Як гнаявая муха ў супе. На ўсёй нашай палітычнай кухні адна гнаявая муха. Ешце, дарагія беларусы!

Да сустрэчы!
З павагай Мікалай Аўтуховіч"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG