«Пакуль Аляксандар у карантыне. Зьвестак ад яго няшмат, але пасьля карантыну сувязь зь ім адновіцца і можна будзе яму дасылаць лісты», — паведаміла «Свабодзе» актывістка грамадзкай ініцыятывы Тацяна Кім, якая апякуецца палітвязьнямі.
9 красавіка 2012 году Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на паўтара года калёніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж мэталалому з тэрыторыі заводу. У судзе Малчанаў паведаміў, што зарабляў продажам мэталалому на жыцьцё, бо яго нікуды ня бралі на працу, калі даведваліся, што раней ён быў асуджаны за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году.
У 2011 годзе за Плошчу Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня, на пачатку восені Аляксандар Лукашэнка яго памілаваў. Раней Аляксандар Малчанаў быў актывістам моладзевага аб’яднаньня «Зубр».
У чэрвені ў Барысаве памерла маці вязьня Галіна Малчанава.