Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўчана аштрафавалі на мільён рублёў


Андрэй Моўчан
Андрэй Моўчан

Судзьдзя Сяргей Люштык аштрафаваў Андрэя Моўчана на 10 базавых велічыняў (1 мільён рублёў).

У судзе Першамайскага раёну Менску разглядалася адміністрацыйная справа Андрэя Моўчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня.

Яго вінавацяць паводле арт. 23.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства).

Судзьдзя заслухала сьведак — супрацоўнікаў Дэпартамэнту аховы Першамайскага раёну Віктара Самуценку і Яўгена Бурака. Адвакат адзначыў супярэчнасьці ў іхніх паказаньнях: яны блыталіся ў зьвестках пра час затрыманьня Моўчана. Пратакол, складзены Бураком, часткова набраны на друкарцы, часткова напісаны ад рукі двума рознымі почыркамі, зьвярнуў увагу адвакат.


Андрэй Моўчан быў затрыманы 14 ліпеня. Пры затрыманьні яго зьбівалі ў міліцэйскім аўтамабілі, а затым і ў пастарунку. У заплечніку ў актывіста супрацоўнікі міліцыі знайшлі налепкі «Не — сьмяротнаму пакараньню!»

4 ліпеня Першамайскі суд Менску аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня той разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады міліцыянты таксама моцна зьбілі яго, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG