Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе мядзьведзікі пікетавалі амбасаду Беларусі


Некалькі плюшавых мядзьведзікаў і плякатаў зьявілася на агароджы амбасады Беларусі ў Празе. На плякатах было напісана: "Свабоду Антону Сурапіну", "Цацкі патрабуюць абароны правоў чалавека ў Беларусі".

Падобныя мядзьведзікі зьявіліся каля абмасадаў Беларусі ў іншых эўрапейскіх краінах.

Студэнта інстытуту журналістыкі БДУ Антона Сурапіна з 13 ліпеня трымаюць у СІЗА КДБ. Маладога чалавека падазраюць ў спрыяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Сьледчыя КДБ высьвятляюць, адкуль Антон Сурапін узяў фатаздымкі мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі, перад тым як зьмясьціць іх на сваім сайце. Вядома, што Антон Сурапін спасылаўся на тое, што гэтае фота яму даслаў невядомы праз электронную пошту.

Паводле такога ж падазрэньня ад 6 ліпеня трымаюць пад вартай жыхара Менску Сяргея Башарымава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG