Аксана Спрынчан — пра творы, якія смакуюць чытачы з лыжачкай мёду.
Было б дзіўна, каб у найлепшай беларускай энцыкляпэдыі — «Новай зямлі» — раптам не было разьдзелу, прысьвечанага пчолам. Коласу мог бы пазайздросьціць кожны пісьменьнік, ды сам клясык папярэдзіў: «Ня любіць зайздрасьці пчала» і ўзьнёсла-сьвяточна паказаў жыцьцё беларусаў і пчол, іх малыя непаразуменьні і вялікія радасьці. У гэтай частцы паэмы беларусы шчасьліва-мядовыя, гасьцінна-гумарныя. Так і бачыш шчырых гаспадароў і гасьцей, кожнага зь якіх надзялілі збанком зь мёдам. І чуеш:
А ў час апошні разьвітаньня
Стаялі цмокі цалаваньня.
Мядовыя «цмокі цалаваньня» — безумоўна, найсакральнейшыя беларускія цмокі.
Пчала ў народзе ўважаецца за Божую інсэкту, бо ад яе карысьць і людзям (мёд), і Богу (воск на сьвечкі). Якуб Колас апісваючы, як дзядзька Антось лавіў свой першы рой, заўважыў, што
...патрывожаныя пчолы
Сьпяваюць хорам, як анёлы,
Але кусаюць па-чартоўску.
Дзе мёд, там і тосты, у тым ліку і ад Якуба Коласа:
Дай, Божа, добрую прыгоду,
Каб больш налета было мёду;
Каб мы пілі, яшчэ прасілі,
Каб на галовах захадзілі...
Заманулася неяк паадгадваць загадкі пра пчол. Разгарнула том з сэрыі «Беларуская народная творчасьць» на разьдзеле «інсэкты» і... не знайшла ніводнай. Мухі ды камары, прусакі ды жукі... Колькі разоў перагледзела — няма, ці ня сон, думаю. Высьветлілася ж, што загадкі пра пчалу знаходзяцца ў разьдзеле «Свойская жывёла», які пачынаецца з каровы... Мы, беларусы, ня кажам пра пчалу, як пра іншую свойскую жывёлу, што яна здохла. Пчала — памерла, бо ў яе, голуба і чалавека адна душа. Стваральнік вершаказаў Алесь Разанаў гэтае ж народнае ўяўленьне выводзіць ад самога слова «пчала»: «Пчалу нельга забіваць: яна — пЧАЛА, у ёй захоўваецца чалавечы пачатак, і людзі шануюць яе, як чалавека. Гэтак жа само слова «пчала», паводле паэта, выяўляе сябе як — плач. І зноў такі перагукаецца з міталягічным сюжэтам, у якім пчолы ўтварыліся са сьлёз дзяўчыны, а пчаліная матка — з сьлёз Спаса. Філязофія мовы і народная філязофія лёгка і геніяльна ўтвараюць сотава-сэнсавы лябірынт паэзіі Алеся Разанава.
«Пчала пачала паломнічаць» — пачатак, які ...не спыніць...
МЕНСК, «КНІГАЗБОР», 2006
Беларусы, адчуваючы ў пчолаў такую ж душу, як у чалавека размаўлялі з пчоламі, як зь сямейнікамі. Ім неабходна было апавядаць сямейныя навіны. А навіны бываюць няўцешныя — чалавек, і так самотны ў гэтым сьвеце, са сьмерцю маці самоціцца яшчэ болей.
Успрымаючы вулей як храм, лірычны герой Анатоля Сыса «дзе мядовы аўтар, перад маткаю стаў на каленцы» і просіць яе «хоць на зімку» пабыць ягонай маці.
Ці не адзін з найбольш самотна-пранікнёных вершаў беларускай літаратуры, у якім вобраз пчалінай маткі ўзвышаецца да вобраза Беларусі — кРАІны, у якой пчаліныя раі ратуюць душы паэтаў, пакідаючы іх і свае вершы.
«ДЗЕЯСЛОЎ» № «(45), 2010
Паміраюць ня толькі маці паэтаў, але і самі паэты. Прынамсі, паэт Міцька Лабейка, аўтар дзьвюх кніг, якому «наогул прыемней было жыць сярод пчол, а не сярод людзей.» У беларусаў заўжды лічылася, што пчала джаліць толькі грэшнікаў, што пчолы ня любяць дрэнных людзей. Міцька Лабейка, які з’ехаў з горада ў вёску, набыўшы хату з пчэльнікам, нават сетку не насоўваў. І памёр ён, прыхінуўшыся да вульля.
Ягоны сябар Аўдзей, у якога памерла цешча, прыходзіць на могілкі якраз на саракавы дзень па сябру. Каля ягонага партрэта ён бачыць пчолаў, што прыляцелі за пяць кілямэтраў і стварылі любімаму гаспадару жывы вянок.
Сьмерць паэта была лёгкая, бо як ён паведаміў жонцы за дзень да сьмерці: «Цяжка пакідаць гэты сьвет у краіне, дзе паважаюць роднае слова. І лёгка паміраць там, дзе ўсё сьвятое зьнесенае на сьметнік». Гэтыя словы супакойваюць сябра Аўдзея, які «ужо ня з жахам, а з уцешлівым спакоем падумаў, што таксама калісьці памрэ». Нібыта і сам ты пачынаеш супакойвацца, але нешта спрадвечнае прымушае пакінуць у марах пра сьмерць толькі вулей. Няхай будзе цяжка...
Ня ведаю, ці існуе пісьменьнік, у якога б не было твора зь мёдам і пчоламі. Наўрад ці. Пры гэтым, як той, хто піша для дарослых, гэтак і той, хто піша для дзяцей. Пчала ўпрыгожвае і дарослую (да прыкладу, «Сьвята пчалы» Рыгора Барадуліна), і дзіцячую кнігу. У чарадзейных казках пчала — чароўны памочнік героя. Таму і ня дзіва, што Рыгор Барадулін у памочнікі малым беларусам стварыў «вясёлы вулей». Стварыў і для таго, каб старым беларусам было цяжка паміраць, пакідаючы «сьвет у краіне, дзе паважаюць роднае слова». Беларусы, уважаючы пчалу за Божую інсэкту, і разбурэньне вульля прыраўноўвалі да разбурэньня Божага храма. І мяркую, Рыгор Барадулін нездарма параўнаў беларускую азбуку з вульлем, бо разбурыць яе, ня ведаць яе — значыць адмовіцца ад самага сьвятога, што ёсьць у беларусаў — мовы.
А паводле дзядзькі Рыгора, усё весела і проста ня толькі для дзяцей, але і для дарослых:
Зь дзядзькам дзекай
З цёткай цекай!
Дык давайма дзекаць з дзядзькам Рыгорам і цекаць зь цёткай пчалой.
ЯКУБ КОЛАС. НОВАЯ ЗЯМЛЯ. У кн. «НОВАЯ ЗЯМЛЯ. СЫМОН-МУЗЫКА».
МЕНСК, «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА», 1986Было б дзіўна, каб у найлепшай беларускай энцыкляпэдыі — «Новай зямлі» — раптам не было разьдзелу, прысьвечанага пчолам. Коласу мог бы пазайздросьціць кожны пісьменьнік, ды сам клясык папярэдзіў: «Ня любіць зайздрасьці пчала» і ўзьнёсла-сьвяточна паказаў жыцьцё беларусаў і пчол, іх малыя непаразуменьні і вялікія радасьці. У гэтай частцы паэмы беларусы шчасьліва-мядовыя, гасьцінна-гумарныя. Так і бачыш шчырых гаспадароў і гасьцей, кожнага зь якіх надзялілі збанком зь мёдам. І чуеш:
А ў час апошні разьвітаньня
Стаялі цмокі цалаваньня.
Мядовыя «цмокі цалаваньня» — безумоўна, найсакральнейшыя беларускія цмокі.
Пчала ў народзе ўважаецца за Божую інсэкту, бо ад яе карысьць і людзям (мёд), і Богу (воск на сьвечкі). Якуб Колас апісваючы, як дзядзька Антось лавіў свой першы рой, заўважыў, што
...патрывожаныя пчолы
Сьпяваюць хорам, як анёлы,
Але кусаюць па-чартоўску.
Дзе мёд, там і тосты, у тым ліку і ад Якуба Коласа:
Дай, Божа, добрую прыгоду,
Каб больш налета было мёду;
Каб мы пілі, яшчэ прасілі,
Каб на галовах захадзілі...
АЛЕСЬ РАЗАНАЎ. ПЧАЛА ПАЧАЛА ПАЛОМНІЧАЦЬ.
МЕНСК, выдавец І.П.ЛОГВІНАЎ, 2009Заманулася неяк паадгадваць загадкі пра пчол. Разгарнула том з сэрыі «Беларуская народная творчасьць» на разьдзеле «інсэкты» і... не знайшла ніводнай. Мухі ды камары, прусакі ды жукі... Колькі разоў перагледзела — няма, ці ня сон, думаю. Высьветлілася ж, што загадкі пра пчалу знаходзяцца ў разьдзеле «Свойская жывёла», які пачынаецца з каровы... Мы, беларусы, ня кажам пра пчалу, як пра іншую свойскую жывёлу, што яна здохла. Пчала — памерла, бо ў яе, голуба і чалавека адна душа. Стваральнік вершаказаў Алесь Разанаў гэтае ж народнае ўяўленьне выводзіць ад самога слова «пчала»: «Пчалу нельга забіваць: яна — пЧАЛА, у ёй захоўваецца чалавечы пачатак, і людзі шануюць яе, як чалавека. Гэтак жа само слова «пчала», паводле паэта, выяўляе сябе як — плач. І зноў такі перагукаецца з міталягічным сюжэтам, у якім пчолы ўтварыліся са сьлёз дзяўчыны, а пчаліная матка — з сьлёз Спаса. Філязофія мовы і народная філязофія лёгка і геніяльна ўтвараюць сотава-сэнсавы лябірынт паэзіі Алеся Разанава.
«Пчала пачала паломнічаць» — пачатак, які ...не спыніць...
АНАТОЛЬ СЫС. ПЧАЛІНАЯ МАТКА. У кн. «ЛЁН».
МЕНСК, «КНІГАЗБОР», 2006Беларусы, адчуваючы ў пчолаў такую ж душу, як у чалавека размаўлялі з пчоламі, як зь сямейнікамі. Ім неабходна было апавядаць сямейныя навіны. А навіны бываюць няўцешныя — чалавек, і так самотны ў гэтым сьвеце, са сьмерцю маці самоціцца яшчэ болей.
Успрымаючы вулей як храм, лірычны герой Анатоля Сыса «дзе мядовы аўтар, перад маткаю стаў на каленцы» і просіць яе «хоць на зімку» пабыць ягонай маці.
Ці не адзін з найбольш самотна-пранікнёных вершаў беларускай літаратуры, у якім вобраз пчалінай маткі ўзвышаецца да вобраза Беларусі — кРАІны, у якой пчаліныя раі ратуюць душы паэтаў, пакідаючы іх і свае вершы.
ВІНЦЭСЬ МУДРОЎ. ЛЁГКАЯ СЬМЕРЦЬ.
«ДЗЕЯСЛОЎ» № «(45), 2010Паміраюць ня толькі маці паэтаў, але і самі паэты. Прынамсі, паэт Міцька Лабейка, аўтар дзьвюх кніг, якому «наогул прыемней было жыць сярод пчол, а не сярод людзей.» У беларусаў заўжды лічылася, што пчала джаліць толькі грэшнікаў, што пчолы ня любяць дрэнных людзей. Міцька Лабейка, які з’ехаў з горада ў вёску, набыўшы хату з пчэльнікам, нават сетку не насоўваў. І памёр ён, прыхінуўшыся да вульля.
Ягоны сябар Аўдзей, у якога памерла цешча, прыходзіць на могілкі якраз на саракавы дзень па сябру. Каля ягонага партрэта ён бачыць пчолаў, што прыляцелі за пяць кілямэтраў і стварылі любімаму гаспадару жывы вянок.
Сьмерць паэта была лёгкая, бо як ён паведаміў жонцы за дзень да сьмерці: «Цяжка пакідаць гэты сьвет у краіне, дзе паважаюць роднае слова. І лёгка паміраць там, дзе ўсё сьвятое зьнесенае на сьметнік». Гэтыя словы супакойваюць сябра Аўдзея, які «ужо ня з жахам, а з уцешлівым спакоем падумаў, што таксама калісьці памрэ». Нібыта і сам ты пачынаеш супакойвацца, але нешта спрадвечнае прымушае пакінуць у марах пра сьмерць толькі вулей. Няхай будзе цяжка...
РЫГОР БАРАДУЛІН. «АЗБУКА — ВЯСЁЛЫ ВУЛЕЙ».
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА», 1994Ня ведаю, ці існуе пісьменьнік, у якога б не было твора зь мёдам і пчоламі. Наўрад ці. Пры гэтым, як той, хто піша для дарослых, гэтак і той, хто піша для дзяцей. Пчала ўпрыгожвае і дарослую (да прыкладу, «Сьвята пчалы» Рыгора Барадуліна), і дзіцячую кнігу. У чарадзейных казках пчала — чароўны памочнік героя. Таму і ня дзіва, што Рыгор Барадулін у памочнікі малым беларусам стварыў «вясёлы вулей». Стварыў і для таго, каб старым беларусам было цяжка паміраць, пакідаючы «сьвет у краіне, дзе паважаюць роднае слова». Беларусы, уважаючы пчалу за Божую інсэкту, і разбурэньне вульля прыраўноўвалі да разбурэньня Божага храма. І мяркую, Рыгор Барадулін нездарма параўнаў беларускую азбуку з вульлем, бо разбурыць яе, ня ведаць яе — значыць адмовіцца ад самага сьвятога, што ёсьць у беларусаў — мовы.
А паводле дзядзькі Рыгора, усё весела і проста ня толькі для дзяцей, але і для дарослых:
Зь дзядзькам дзекай
З цёткай цекай!
Дык давайма дзекаць з дзядзькам Рыгорам і цекаць зь цёткай пчалой.