Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ непакоіцца, ці ня зьнік журналіст Антон Сурапін


Да пошукаў рэдактара сайту Belarusian News Photos Антона Сурапіна падключылася старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна. Яна званіла дзяжурнаму КДБ з пытаньнем пра лёс маладога журналіста, але ёй адказалі, што трэба званіць ў прыёмную альбо ў Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ. Аднак гэтыя тэлефоны не адказвалі, паведамляе БАЖ.

У 19 гадзінаў мабільны тэлефон Антона Сурапіна быў яшчэ адключаны, у чым пераканаўся і карэспандэнт «Свабоды». Раней журналіст Сурапін праз мабільны паведаміў сябрам, што да яго прышлі супрацоўнікі КДБ з вобшукам. Нібыта госьці цікавіліся, адкуль у яго аказаліся здымкі лялечных мядзьведзікаў з плякатамі ў абарону свабоды слова ў Беларусі. Паводле Антона Сурапіна, гэтыя здымкі яму даслалі на электронную пошту ананімна.

Сябры Антона Сурапіна кажуць, што сёньня, 13 ліпеня бачылі каля ягонага дома двух людзей у цывільным, якіх яны палічылі супрацоўнікамі спэцслужбаў. Дамафон у кватэры журналіста не адказвае, як і ягоны мабільны тэлефон. Дзе цяпер знаходзіцца Антон Сурапін, сябрам невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG