Як адгукнуліся на гэты ліст прадстаўнікі апазыцыі.
Наста Палажанка, нявеста Зьмітра Дашкевіча, нагадвае: у турме ён абвясьціў, што ня будзе падпарадкоўвацца ўсім незаконным загадам адміністрацыі. Для палітвязьня гэта азначае новы ціск і правакацыі, мяркуе Наста. Яна занепакоеная адсутнасьцю выразнай падтрымкі з боку апазыцыі свайго жаніха і таварыша па барацьбе.
Сяргей Скрабец, у мінулым таксама палітвязень, падзяляе гэтую занепакоенасьць:
«Вядома, я згодны з Палажанкай — апазыцыйныя палітыкі надаюць мала ўвагі Зьмітру Дашкевічу. І ня толькі яму — і Алесю Бяляцкаму, і Міколу Статкевічу, і Міколу Аўтуховічу, і іншым палітвязьням. А ім вельмі патрэбная ўвага, бо іх там катуюць. Я ведаю, што такое ў 35-градусную сьпякоту сядзець нават не на зоне, а ў крытай камэры, дзе нават дыхаць вельмі цяжка.
А там жа яшчэ розныя правакацыі ўжываюць. Таму ж Зьмітру хочуць дадаць яшчэ год, а потым яшчэ. Так можа ж і бясконца сядзець. А можа, нават і Мандэлу пераседзіць у беларускіх турмах».
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў «Свабодзе», што ўважліва прачытаў ліст Насты Палажанкі. На ягоную думку, гэта сапраўды эмацыйны, але ня рэзкі, а талерантны і памяркоўны зварот:
«Ён утрымлівае ня нейкую абстрактную крытыку, а канкрэтныя заклікі да канкрэтных дзеяньняў. І ў гэтым пляне я вітаю, што ліст зьявіўся. На ўсіх магчымых сустрэчах мы безумоўна імкнёмся ўздымаць тэму палітвязьняў. Мы робім адпаведныя заявы на нашых партыйных соймах. Але я пагаджаюся, што апошняя інфармацыя пра небясьпеку ўзбуджэньня новай крымінальнай справы не знайшла адлюстраваньня ў заявах нашай партыі. Мы такую заяву рыхтуем і на бліжэйшым паседжаньні ўправы такую заяву абавязкова прымем».
Зьміцер Дашкевіч — ня толькі кіраўнік «Маладога фронту», але яшчэ і сябра аргкамітэту па стварэньні Партыі БХД. Таму «ягоны лёс вельмі непакоіць», — адзначае сакратар аргкамітэту Дзяніс Садоўскі:
«На міжнародных сустрэчах, на сустрэчах з амбасадарамі мы ўздымаем гэтае пытаньне. Заўжды стараемся, каб яно было адным зь першых. Праводзілі адпаведныя кампаніі. Зараз, калі сытуацыя вакол Зьмітра зноў абвастрылася, мы гатовыя разам з „Маладым фронтам“, зь іншымі арганізацыямі праводзіць акцыі. Будзем праводзіць таксама акцыі салідарнасьці. Тое, што Наста напісала, гэта актуальна. Я лічу, што варта было гэты ліст зрабіць, каб узбудзіць грамадзтва, людзей, кіраўнікоў розных арганізацыяў і партыяў».
Зьміцер Дашкевіч адбывае 2 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Днямі зьявілася інфармацыя, што ў глыбоцкай калёніі вядзецца праверка, па выніках якой яму могуць павялічыць тэрмін яшчэ на год — на той падставе, што яго абвінавацілі ў парушэньні турэмнага рэжыму.