Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыйная суседка тэхнапарку: землі прадалі кітайцам разам з намі


Упраўленьне юстыцыі Смалявіцкага раёну адмовіла ініцыятыўнай групе грамадзянаў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму адносна мэтазгоднасьці будаўніцтва кітайскага тэхнапарку на землях, якія суседнічаюць з садовымі таварыствамі. Чыноўнікі ўдакладнілі, што пытаньне такога ўзроўню павінна вырашацца на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.

Аднак мясцовыя жыхары і насельнікі лецішчаў, якіх вымушаюць жыць побач з маштабным аб’ектам, пра падтрымцы актывістаў кампаніі «Гавары праўду» выступілі супраць рэалізацыі праекту. Сабралі подпісы за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму, у Смалявіцкі райвыканкам падалі заяўку з просьбай зарэгістраваць ініцыятыўную групу на правядзеньне рэфэрэндуму з адным пытаньнем да мясцовых жыхароў: «Ці згодныя вы з разьмяшчэньнем на тэрыторыі Смалявіцкага раёну Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку?»

Як кажа адна з актывістак мясцовага руху супраціву Валянціна Каляка, адмова ў правядзеньні рэфэрэндуму стала для ўсіх шокам:

«Усе, шчыра кажучы, у шоку ад таго, што нам адмоўлена ў гэтым рэфэрэндуме. Мы спадзяваліся, што ён усё ж адбудзецца, таму ўсе зараз проста ў трансе. Бо цяпер зусім незразумела, што нас пасьля ўсяго гэтага будзе чакаць. Але яшчэ больш стала зразумела, што ў нас заўтрашняга дня няма. Нашы землі з-пад будаўніцтва ня выключылі, усё прадалі кітайцам разам з намі. Тое, што прапісана ў адным з пунктаў — землі дачнікаў садовых таварыстваў, заказьнік і г.д. не высякаць — тут жа парушаецца, бо ўжо высякаюць гэтыя лясы. Тут усё адно другому супярэчыць. Народ усё гэта бачыць і цудоўна разумее, чаму так адбываецца».

5 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім у Смалявіцкім раёне на плошчы больш за 8 тысяч гектараў павінен быць створаны Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. Згодна з плянамі, парк будзе ўяўляць сабою асобную эканамічную зону, надзеленую на 50 гадоў спэцыяльным прававым рэжымам. Прыярытэтныя кірункі працы — электроніка, біямэдыцына, машынабудаваньне і г.д.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG