Адна з ініцыятарак акцыі Аляксандра кажа, што была зьдзіўленая фактамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, а таксама катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня з апанэнтамі ўлады.
«Таму мы вырашылі дапамагчы адшукаць злачынцу. Нам пашанцавала — учора ён публічна глядзеў фінальны матч Эўра-2012 у Кіеве, а сёньня, па нашых дадзеных, знаходзіцца ў беларускім пасольстве», — адзначыла Аляксандра.
Пра акцыю паведамляе ініцыятыўная група «Беларускі дэсант».
1 ліпеня Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Кіеў, каб прысутнічаць на фінале чэмпіянату Эўропы па футболе.