Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя пра здымку Сяргея Каваленкі ў турме: «Гэта была правакацыя супраць нас»


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Пракуратура адмовілася распачынаць крымінальную справу адносна абыходжаньня з Сяргеем Каваленкам ў віцебскім СІЗА № 2.


Віцебская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле скаргі на турэмшчыкаў Сяргея Каваленкі зь віцебскага СІЗА № 2. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка вязьня Алена Каваленка, якая атрымала адказы з пракуратуры.

Там палічылі, што супрацоўнікі сьледчага ізалятару не парушылі закон, калі выводзілі Сяргея Каваленку з працяглай галадоўкі, даючы яму, не дыетычную, а звычайную ежу. Таксама правяраючыя не знайшлі падставаў для завядзеньня крымінальнай справы ў тым, што ў сьледчым ізалятары Сяргей Каваленка быў тайна зьняты на відэа, а потым гэтыя кадры аказаліся ў інтэрнэце. Сяргей Каваленка палічыў, што відэа яго скампрамэтавала і распачаў яшчэ адну працяглую галадоўку, з якой яго выводзілі прымусова. Алена Каваленка таксама мяркуе, што мужа справакавалі на галадоўку і гэта ёсьць службовым злачынствам супрацоўнікаў СІЗА. Правяраючыя з пракуратуры палічылі інакш.

«Паведамілі, што відэазапіс на тэрыторыі рэжымнага аб’екта строга забаронены. Пра гэта ўсім супрацоўнікам паведамілі пад росьпіс, але яны лічаць, што той відэазапіс быў правакацыяй супраць іх, супрацоўнікаў СІЗА№ 2. А хто зрабіў відэазапіс, правяраючыя нават ня высьветлілі».

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка адбывае ў Магілёўскай калёніі 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця хатняй «хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG