Такое меркаваньне выказаў старшыня Савета міністраў Польшчы Дональд Туск. «Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, як і іншыя эўрапейскія шаноўныя госьці на фінале Эўра 2012 года, знойдуць адпаведную форму дзеяньняў (па адносінах да Лукашэнкі), нават калі гэта ня будзе проста», — адзначыў Туск.
Ён таксама лічыць, што Лукашэнка «павінна б быць сорамна паказвацца на фінале ў Кіеве.»
«Тое, што сьвет думае аб сытуацыі ў Беларусі, зьяўляецца нязручнасьцю для прэзыдэнта Лукашэнкі ... Дзе б ён не зьявіўся, хай яму будзе сорамна. На гэты раз хай яму будзе сорамна на стадыёне ў Кіеве,» — падкрэсьліў прэмьер-міністар Польшчы.
Чакаецца, што фінал Эўра 2012 года, акрамя прэзыдэнтаў Украіны Віктара Януковіча і Польшчы Браніслава Камароўскага, наведаюць прэзыдэнт Італіі Джорджыё Напалітана, Грузіі — Міхаіл Саакашвілі, а таксама прэм’ер-міністар Італіі Марыё Монці
У фінале Эўра 2012 у Кіеве ў нядзелю, 1 ліпеня згуляюць зборныя Гішпаніі і Італіі.