На падставе гэтага рашэньня забараняецца большасьць акцый, якія плянуюць апазыцыянэры Берасьця.
Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту на Берасьцейшчыне Ігар Маслоўскі накіроўваў у аблвыканкам заяву з просьбай зьмяніць некаторыя артыкулы рашэньня аб масавых мерапрыемствах. Пад гэтым зваротам Маслоўскага было сабрана каля 200 подпісаў.
У адказе з аблвыканкаму спадару Маслоўскаму паведамілі, што рашэньне 1210 адпавядае Канстытуцыі, дзеючым нарматыўным прававым нормам і міжнародным дамовам Беларусі. Таму, адказалі чыноўнікі, зьмяняць рашэньне ня будуць. Ігару Маслоўскаму паведамілі толькі, што ў пункт 6 гэтага рашэньня ўносіліся зьмены 9 студзеня 2012 года аб тым, што паслугі мэдыкаў, камунальнікаў і міліцыянтаў трэба аплачваць пасьля масавага мерапрыемства, а не напярэдадні.
Рашэньне № 1210 Берасьцейскага аблвыканкаму рэглямэнтуе парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Паводле яго заяўнікі пікетаў, мітынгаў, ці іншых акцыяў павінны пракладаць да заявы дамовы з міліцыяй, ЖКГ і мэдыкамі на абслугоўваньне акцыі.
Берасьцейскія дэмакраты тлумачаць, што ад часу прыняцьця гэтага рашэньня ў 2011 годзе ўсе заяўкі на масавыя мерапрыемствы не задавальняліся. Чыноўнікі звычайна спасылаліся ў адмовах згаданым рашэньнем аблвыканкаму.
Ігар Маслоўскі кажа, што нягледзячы на адмоўны вынік звароту ў аблвыканкам, дэмакраты і праваабаронцы будуць працягваць дабівацца права на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.
З гэтай мэтай берасьцейскія актывісты будуць працягваць кампанію «Стоп 1210, або Права на мірныя сходы».