Гэта пытаньне яны ўключылі ў сьпіс для разгляду, калі на самым пачатку сёньняшняга пленарнага паседжаньня зацьвердзілі яго парадак дня.
Законапраект паступіў ў Палату прадстаўнікоў 15 чэрвеня з адміністрацыі прэзыдэнта. У гэтым варыянце, як заўважылі праваабаронцы, нягледзячы на амністыю, палітвязьні застануцца ў турмах.
Прапанаваны дэпутатам варыянт правядзеньня амністыі дэманстратыўна карны ў дачыненьні да асобаў, асуджаных па палітычных справах. Напрыклад, на асуджаных па артыкулах Крымінальнага кодэксу «Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта» і «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў, масавыя беспарадкі» амністыя не распаўсюджваецца.