Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка зьяжджае ў Амэрыку


Пясьняр беларускай стабільнасьці Савелій Пятровіч Пстрычка нечакана вырашыў зьехаць у ЗША, дзе ўжо доўгі час жывуць ягоныя дзеці.


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00
Наўпроставы лінк


Грышка:
Савелій, ты нейкі ўзрушаны, дзіўны...
Мо, маеш праблемы? То распавядзі мне.

Саўка:
Эх, Грышка, Грышка!

Бывайце здаровы, жывіце багата,
А я ад’яжджаю з жаною у Штаты.
А ты тут сядзі зь вечна нізкай зарплатай,
Хранічна устаўшы, памяты, паддаты.

Дастала ужэ ў апараце работа —
Ўсё ўрэмя баісься, што ляпнеш ня то ты.
І эта на фоне сямейных разладаў —
Жана ж на другой старане барыкадаў.

Я поняў, і каюсь, што поняў ня сразу,
Што ўсё гэта медным накрыецца тазам.
Жывя ў атмасферы трывогі і страха,
Я поняў, што ўсё эта кончыцца крахам.

Ілюзіі быстра маі уляцелі,
Кагда cь іспалкома уволіць хацелі.
Я поняў, насколька ўсё зыбка і шатка,
А жонка гаворыць: «Паехалі ў Штаты!»

Як тока расстаўлю ўсё там па фэн-шую,
Дык сразу, Рыгорка, табе напішу я.
Я чуствую, ждзёт мяне радасьць і шчасьце...
А ты — патрыот, так жыві с этай власьцью.

Бывайце здаровы, радныя пянаты —
І горад, і дача. Я еду у Штаты.
Змагайся Рыгор, я здаюся бяз бою,
Мне так не хватаць будзе спораў з табою!

Грышка:
Наяве ўсё гэта ці толькі мне сьніцца?..
Што ж, да пабачэньня, мой сябра дзяцінства!

***

Як складзецца лёс Саўкі на эміграцыі, ці згубіцца назаўсёды ў каменных джунглях і кукурузных палях? Ці будзе слаць музычныя лісты Грышку? Ці вернецца? Хто ж ведае...

Пішыце — усе вашы допісы мы перашлем адрасату. Як ён вырашыць, так і будзе.

А сёлета ўвосень у сэрыі «Бібліятэка Свабоды» мае выйсьці новы дыск, на якім будуць 100 песьняў славутага дуэту.

«Саўка ды Грышка. Год першы». Мікрасайт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG