На першай паласе Gazeta Wyborcza зьмяшчае сэнсацыйны артыкул, у якім распавядаецца пра адкрыцьцё прафэсара Натальлі Лебедзевай, якая знайшла ў Расейскім дзяржаўным архіве прозьвішчы палякаў, якіх звозілі з тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Менск, каб там на загад Сталіна закатаваць.
«Я даўно падазравала, што сьляды таго, што дасьледчыкі завуць «беларускім катынскім сьпісам» трэба шукаць у архівах 15-й брыгады канвойных войскаў, якая ў 1940-м годзе дысьлякавалася на тэрыторыі Беларусі і перавозіла вязьняў НКУС ў сталіцу рэспублікі. Прадчуваньне аказалася правільным«,— кажа спадарыня Лебедзева польскаму штодзёньніку.
Дасьледчыца перадала сканаваныя копіі сьпісаў з 1996 асобаў, якіх перавезьлі зь вязьніц Берасьця, Пінска, Баранавічаў, Горадні, Беластоку ды іншых гарадоў пасьля 5 сакавіка 1940 году. Менавіта ў гэты дзень палітбюро савецкай кампартыі прыняло рашэньне забіць без судовых разьбіральніцтваў больш чым 21 тысячу польскіх афіцэраў ды службоўцаў, што трапілі ў савецкі палон пасьля ажыцьцяўленьня пакту Молатава—Рыбэнтропа.
Агулам, як мяркуюць дасьледчыкі, у «беларускім катынскім сьпісе» павінна быць каля 3,8 тысячаў чалавек, пакуль знайшлася толькі палова зь іх. Даўно вядомыя прозьвішчы палякаў, расстраляных у Расеі ды Ўкраіне.
«Беларускі сьпіс» складзены адным чалавекам, гэта вынікае з почырку. Вядомыя цяпер прозьвішчы нкусаўцаў, якія складалі расстрэльныя сьпісы ў асобных гарадах. Прыкладам у Берасьці гэта быў лейтэнант Рыгор Фінкэльбэрг, Пінску — лейтэнант Аляксандар Купрыянаў, ў Вілейцы — лейтэнант Мікалай Кажэўнікаў, а ў Беластоку — капітан Ізраіль Пінзур.
Паводле апублікаваных дакумэнтаў у Менск былі перавезеныя прынамсі 1800 з 1996 палонных, зь якіх 99%, перакананая спадарыня Лебедзева, былі забітыя адначасова з афіцэрамі ў Катыні , Цьвяры ды Харкаве.
Неўзабаве Gazeta Wyborcza апублікуе «беларускі сьпіс» цалкам.
Газэта падае таксама меркаваньне гісторыка прафэсара Анджэя Кунэрта, які называе адкрыцьцё сваёй расейскай калегі «пераломным». Спадар Кунэрт перакананы што «беларускі сьпіс» (наяўнасьць якога афіцыйна адмаўлялі і ў Расеі і ў Беларусі) захаваўся прынамсі ў дзьвюх копіях — адна ў Менску, другая — у Маскве.