16 чэрвеня ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці арнітолягі выявілі дзясяткі маладых птушак з адрэзанымі наддзюбкамі, якія сядзелі на галінках дрэў у разбуранай мяшанай калёніі баклана, шэрай і белай чаплі. Паводле арнітолягаў, якія праводзілі дасьледаваньні і кальцавалі птушак, літаральна за некалькі дзён да здарэньня бакланаў тут было 150–200 пар. Шмат якія гнёзды на гэтай калёніі разьмяшчаліся нізка, што дазволіла невядомым лёгка даставаць або страсаць птушанят з гнёздаў, піша БелаПАН.
Паводле дадзеных эколягаў, штогод беларускія рыбгасы ўсталёўваюць узнагароджаньні за здабычу птушак, непажаданых для рыбнай гаспадаркі. У гэтым сьпісе фігуруюць вялікі баклан і шэрая чапля. Каб пацьвердзіць здабычу, трэба здаць наддзюбак або лапкі.
У сувязі з інцыдэнтам Ірына Сіняпкіна зь Берасьця пачала на сайце Change.org кампанію зьбіраньня подпісаў пад пэтыцыяй у Віцебскую абласную пракуратуру з патрабаваньнем расьсьледаваць гэты выпадак і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
«Гэтая кампанія — прамы адказ беларусаў тым жорсткім і цынічным „невядомым“, якія зьдзейсьнілі гэты жудасны ўчынак, — напісаў Зьміцер Савельеў, каардынатар кампаніяў ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі. — А яшчэ гэта прыклад таго, як жыхары нашай краіны могуць сабрацца разам, зрабіць свой голас значным і даць адпор любой несправядлівасьці».
Change.org — гэта глябальная плятформа, на якой мільёны людзей ствараюць свае і падтрымліваюць ужо існуючыя кампаніі за сацыяльныя перамены ў сваёй супольнасьці, горадзе ці краіне.
Начальнік Чашніцкага РАУС Міхаіл Дзядзічкін паведаміў Інтэрфаксу, што міліцыя перадасьць у сьледчы камітэт Беларусі матэрыялы праверкі па фактах жорсткага абыходжаньня з птушанятамі бакланаў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці, якім невядомыя адрэзалі дзюбы.
«Цяпер міліцыя праводзіць праверку па дадзеным факце, пасьля яе заканчэньня матэрыялы будуць перададзеныя ў аддзяленьне сьледчага камітэту для дачы юрыдычнай ацэнкі», — паведаміў Дядзічкін.
Міліцыя ўстанаўлівае кола асоб, якія могуць мець дачыненьне да гэтага факту. «Мы апытваем рыбакоў, паляўнічых, мясцовых жыхароў. На месца здарэньня выяжджала сьледча-апэратыўная група», — адзначыў начальнік Чашніцкага РАУС.
Ён таксама паведаміў, што некалькі тушак бакланятаў, канфіскаваныя зь месца здарэньня, «накіраваныя на экспэртызу вэтэрынарам». «Спэцыялісты дадуць экспэртную ацэнку таго, чым былі адрэзаныя дзюбы ў птушанят».