Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роўда: Удзельнічаць у такіх выбарах азначае працаваць на Ярмошыну


Уладзімер Роўда
Уладзімер Роўда

«Удзельнічаць у такіх умовах у выбарах азначае працаваць на ўладу», — кажа «Свабодзе» палітоляг Уладзімер Роўда.

«У чым мы ўдзельнічаем? Усе ўжо сёньня ведаюць вынікі гэтых „выбараў“, ведаюць, што будуць фальсыфікацыі, што ўжо даўно складзеныя сьпісы так званых дэпутатаў. Выбарчая сыстэма застаецца старой. І таму ўдзел у гэтых выбарах — гэта ўдзел у фарсе. Гэта азначае працаваць на Ярмошыну, працаваць на тое, каб заганяць дэмакратычны электарат на галасаваньне. З абсалютна вядомым вынікам».

Палітоляг Роўда думае, што ўлады не дазволяць апазыцыі правесьці шырокую выбарчую кампанію:

«Нікога да людзей зараз проста ня пусьцяць. У той сытуацыі, якая склалася пасьля зачысткі Плошчы, у нас рэжым чарговым разам зьмяніўся. Я не называю яго вайсковым рэжымам, але мы маем справу са звычайнай паліцэйскай дзяржавай.

А апазыцыйныя палітыкі жывуць нібыта ў нейкай сваёй прасторы. Калі яны так будуць дзейнічаць, то тады трэба чакаць чарговай паразы. І няхай тады ня скардзяцца на насельніцтва, бо апазыцыя магла атрымаць падтрымку народу падчас крызісу. А цяпер, дзякуючы Расеі, эканамічная сытуацыя ў Беларусі стабілізавалася. І гэта таксама трэба ўлічваць. Таму я думаю, што калі апазыцыя пойдзе на гэтыя выбары, то яна страціць абсалютна ўсё».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG