«Я б не сказаў, што гэта байкот выбараў, бо выбараў у Беларусі няма. А байкот фарсу, падману беларускага народу, які будзе праходзіць пад шыльдай правядзеньня выбараў у Рэспубліцы Беларусь. БХД будзе супрацьстаяць гэтаму брутальнаму падману, які беларускія ўлады спрабуюць разыграць ужо сёньня.
Сёньня абвешчана дата выбараў. Ніводная ўмова дэмакратычных сілаў не была выканана. Палітвязьні знаходзяцца за кратамі і на іх аказваецца ўсё большы ціск. Няма ніякіх зьменаў у выбарчым заканадаўстве, сытуацыі з грамадзкімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, свабодай СМІ. Кожны сумленны палітычны дзеяч, незалежны ад Лукашэнкі, павінен ужо сёньня даць ацэнку гэтых выбараў. Пра тое, што іх ужо сёньня нельга прызнаваць, ужо сёньня можна казаць, што гэтыя выбары несвабодныя і недэмакратычныя».