Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра злачынствы, вытворныя ад камунізму


Мікола Пачкаеў
Мікола Пачкаеў

Эўрапейская Плятформа памяці заклікала да стварэньня наднацыянальнага судовага воргану ў справе цяжкіх злачынстваў камуністычных дыктатураў.

Гэтае рашэньне было прынятае ў Брусэлі на міжнароднай канфэрэнцыі «Прававое ўрэгуляваньне злачынстваў камунізму», якая праходзіла пад эгідай дэпутатаў Эўрапарлямэнту, у тым ліку і двух былых прэзыдэнтаў Эўрапарлямэнту, Ежы Бузэка і Ганса Пётэрынга.

На канфэрэнцыі было зачытанае прывітаньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, а Беларусь прадстаўляў сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў.

Навумчык: Спадар Пачкаеў, вы прыехалі на канфэрэнцыю зь Лёндану, але прадстаўлялі беларускія інтарэсы, а хто яшчэ браў удзел?

Пачкаеў: Гэта была вельмі прадстаўнічая канфэрэнцыя. Палітыкі і парлямэнтары нацыянальнага і эўрапейскага роўню, шмат прадстаўнікоў краінаў Балтыі, Польшчы, Вугоршчыны, прадстаўнікі згуртаваньняў ахвяраў камунізму, навукоўцы, гісторыкі, крыміналісты, экспэрты ў галіне міжнароднага права.

Навумчык: Якія з тэмаў і акцэнтаў канфэрэнцыі могуць быць цікавыя слухачам нашага радыё?

Пачкаеў: З часоў камунізму мінула нямала часу. Але злачынствы тагачасных рэжымаў спарадзілі вытворныя злачынствы ў сучаснасьці, пра такую сытуацыю ў Беларусі я казаў у сваім выступе. Таксама гаворка ішла пра тое, што не абавязкова пры расьсьледаваньні камуністычных злачынстваў сёньня спасылацца на міжнароднае права ці адсутнасьць тэрміну даўнасьці, бо гэтыя злачынствы падпадаюць пад артыкулы крымінальнага кодэксу, які дзейнічаў у тагачаснай сытуацыі пры тым самым рэжыме. Скажам, у судовых справах аб злачынствах у ГДР выявілася, што гэтыя злачынствы могуць быць пакараныя паводле законаў, якія дзейнічалі ў ГДР у той час, напрыклад, забойства або незаконнае зьняволеньне.

Навумчык: У чым палягалі прапановы, якія вы выказалі ад імя Рады БНР?

Пачкаеў: Гэта чатыры прапановы: падтрымка справы стварэньня такога судовага воргану; пашырэньне яго юрысдыкцыі на злачынствы, якія зьдзейсьненыя як вытворныя ад камунізму; прызнаньне юрысдыкцыі такога суду павінна стаць неабходным для заключэньня пагадненьняў з Эўразьвязам; стварэньне такіх нормаў міжнароднага права, якія б абавязвалі краіны не хаваць доказаў злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:08 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG