Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Эдуарда Лобава робяць «злоснага парушальніка»


Актывіст «Маладога Фронту», палітвязень Эдуард Лобаў даслаў ліст сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, палітвязьню Паўлу Севярынцу.

У лісце ад 1 чэрвеня, маладафронтавец піша, што на яго пачалі складаць бясконцыя рапарты пра ипарушэньні рэжыму ўтрыманьня, чаго раней не было. Паводле Эдуарда Лобава, яго спрабуюць падвесьці пад крымінальны артыкул «злоснае парушэньне ўсталяванага парадку адбыцьця пакараньня», паведамляе прэс-служба БХД.

Тым самым, лічыць Эдуард Лобаў, яму хочуць абмежаваць магчымасьці спатканьняў, перадачаў, а таксама выхаду на волю па абвешчанай уладамі амністыі. Разам з тым Эдуард трымаецца бадзёра і кажа, што гатовы адседзець увесь тэрмін.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спэцслужбы. Эдуарда Лобава — у Івацэвіцкай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG