23 траўня зь менскага ізалятара на Акрэсьціна меўся вызваліцца актывіст «Маладога фронту» Ўладзь Яроменак, які адбываў там 8-суткавы арышт. «У ізалятары Яроменка няма», — адказалі пасьля 16 гадзіны дня супрацоўнікі ўстановы сябрам маладафронтаўца, якія чакалі ягонага выхаду з ізалятара ад 15-й гадзіны. Частка групы, якая сустракала Яроменка, пасьля гэтага паехала да Фрунзенскага РАУС. «Тут мы яго не знайшлі», — паведаміла «Свабодзе» актывістка «Маладога фронту» Кася Галіцкая, калі была каля Маскоўскага РАУС.
«Хутчэй за ўсё, Яроменка зноў затрымалі, як затрымлівалі адразу пасьля вызваленьня Міхася Мускага і Паўла Вінаградава. І зноў склалі фіктыўны пратакол пра нейкае парушэньне. Мяркую, гэта зьвязана з тым, што ўсяго ў яго будзе ўжо трэцяе адміністрацыйнае пакараньне пасьля ўсталяваньня адміністрацыйнага нагляду. Гэта значыць, што адносна Ўладзя будзе ўсталяваны новы, больш жорсткі рэжым прэвэнтыўнага нагляду, прычым на большы тэрмін. Нам дакладна вядома, што на Акрэсьціна да Яроменка прыходзіў супрацоўнік КДБ, які сказаў, што ён яшчэ доўга адсюль ня выйдзе», пракамэнтавала сытуацыю праваабаронца Наста Лойка.
Увесну 2011 году Ўладзь Яроменак быў асуджаны за Плошчу на 3 гады зьняволеньня, у канцы лета актывіста памілавалі. Сёлета ў сакавіку за маладафронтаўцам Уладзем Яроменкам паводле рашэньня Першамайскага суду быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на год.