22 траўня суд Савецкага раёну Менску ўхваліў рашэньне па грамадзянскім пазове працаўніцы Мазырскага НПЗ Марыны Цыбліенкі супраць апазыцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча. Судзьдзя ацаніла маральныя і фізычныя пакуты Цыбліенкі ад заклікаў Івашкевіча да Эўразьвязу байкатаваць беларускія нафтапрадукты ў 500 тысяч рублёў. Палітыка таксама абавязалі абвергнуць на сайце «Хартыі’97» заклікі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.
Сёньня Віктар Івашкевіч прыйшоў атрымаць рашэньне суду і тлумачэньне наконт таго, як ён павінен яго выканаць.
Івашкевіч: «Сёньня судзьдзі не было, а была толькі сакратарка, якая сказала, што ніякіх дадатковых тлумачэньняў яна ня дасьць, маўляў, „вось рашэньне суду, выконвайце як хочаце“. Я паставіў пытаньне пра фізычную магчымасьць выкананьня гэтага рашэньня. На што сакратарка адказала — можаце пісаць. Такім чынам, заўтра я прынясу ў суд зварот прыблізна такога зьместу: „Дзеля выкананьня рашэньня суду прашу забясьпечыць мяне неабходнай дакумэнтацыяй для перасячэньня мяжы з мэтай правесьці перамовы з рэдакцыяй сайту „Хартыя-97“ наконт разьмяшчэньня на сайце матэрыялу паводле рашэньня суду“. Яны павінны даць мне такі дакумэнт, на падставе якога я магу выехаць за мяжу».
Рашэньне суду Івашкевіч павінен выканаць на працягу 10 дзён.
Віктар Івашкевіч знаходзіцца ў сьпісе невыязных якраз у сувязі з «судовай справай Цыбліенкі». У Міністэрства ўнутраных спраў тады была пададзеная заява, каб Івашкевіча не выпускалі з краіны, пакуль суд ня скончаны і Івашкевіч ня выканаў ягонае рашэньне. Цяпер суд скончыўся, і Івашкевіч патрабуе забясьпечыць сваё права на выезд за мяжу.