Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус: «Дакумэнты ў ЦВК панясем на наступным тыдні»


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

Усе дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства будуць перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію на наступным тыдні.

«Афармленьне дакумэнтаў заканчваецца. Невялікая замінка зьвязаная з тым, што некаторыя сябры ініцыятыўнай групы зьбіраюцца зьяжджаць у адпачынак. Таму мы размаўляем паасобку з кожным чалавекам — удакладняем і пераправяраем, каб пасьля не было пытаньняў у ЦВК наконт легітымнасьці ініцыятыўнай групы і людзей, якія будуць зьбіраць подпісы», — заявіў «Свабодзе» 16 траўня кіраўнік ініцыятыўнай групы, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Дзьмітры Вус.

Спадар Вус кажа, што амаль кожны дзень зьяўляюцца новыя ахвотныя далучыцца да дзейнасьці ініцыятараў: «Такіх людзей мы бярэм пад увагу. Але група ўжо сфармаваная. У ёй 300 чалавек. Гэтага дастаткова, каб сабраць 50 тысяч подпісаў».

Асноўныя зьмены, якія прапануе ініцыятыўная група:

— кандыдаты ў прэзыдэнты і дэпутаты павінны атрымаць права ўключэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі;

— павінен быць асобны падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам;

— сябры камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на адваротным баку бюлетэня свае подпісы: гэта робіцца для таго, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.

Беларускае заканадаўства прадугледжвае зьмены выбарчых правілаў праз ініцыятыву грамадзян, — адзначае сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. — Для гэтага існуе спэцыяльны парадак. Найперш дакумэнты ініцыятары перадаюць у Цэнтравыбаркам:

«Мы, у сваю чаргу, адрасуем некаторыя пытаньні, зьвязаныя з ініцыятывай гэтага законапраекту, у Генэральную пракуратуру, у Міністэрства юстыцыі. Яны ацэньваюць, наколькі карэктна праведзеныя ўсе этапы гэтай справы. Да таго ж Мін’юст дае заключэньне, наколькі зьмены, якія прапануюцца, будуць адпавядаць Канстытуцыі і наколькі яны будуць у рэчышчы тых плянаў, якія закладзеныя ў заканатворчую дзейнасьць нашай дзяржавы на бягучы пэрыяд».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG