Увесь сьвет разам есьць горы мяса - як найменей 268 мільёнаў тонаў ялавічыны, сьвініны, бараніны і кураціны за год. Паводле новых дасьледваньняў Арганізацыі харчаваньня і сельскай гаспадаркі, разьвітыя заходнія краіны надалей узначальваюць сьпіс мясажэраў, нягледзячы на занепакоенасьць атлусьценьнем, халестэрынам і дабрабытам жывёлаў.