Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка пра Лукашэнку і камвольны камбінат: «Гэта прынцыповы пралік»


Леанід Заіка
Леанід Заіка
Кіраўнік дзяржавы 21 красавіка заявіў пра неабходнасьць больш хуткага рэфармаваньня стратных, праблемных прадпрыемстваў.

У якасьці прыкладу ён прывёў камвольны камбінат у Менску. «Мы адновім гэтую вытворчасьць, адбудуем камвольны камбінат» — сказаў Лукашэнка.

І дадаў: «Закупім самых сучасных авечак. Я гэта праэкспэрымэнтаваў у сябе на фэрме. У мяне дзясятак авечак, мы іх ужо два разы стрыглі, мы атрымалі велізарную колькасьць воўны... І цяпер мы па ўсёй краіне так зробім».

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка камэнтуе гэтую ідэю:

«Трэба было б запытацца ў прэзыдэнта: а ці ёсьць, прыкладам, бэрлінскі камвольны камбінат? Альбо — вашынгтонскі? Альбо — рымскі? Гэта — прынцыповы пралік і няведаньне сучаснай эканамічнай гісторыі. Камвольныя камбінаты ў сталіцах зачынілі ўжо 100 гадоў таму. У сталіцах не павінны быць ні камвольныя камбінаты, ні мэталюргічныя, ні аўтамабільныя заводы».аве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG