Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец: «Статкевіч не па зубах Лукашэнку»


Сяргей Скрабец
Сяргей Скрабец
21 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка традыцыйна ўдзельнічаў у суботніку. Гэтым разам ён працаваў на будаўніцтве аквапарку ў Менску. Затым, зноў жа традыцыйна, Лукашэнка зрабіў выхад да журналістаў. Камэнтары палітыкаў і палітолягаў да некаторых ягоных выказваньняў запісаў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў: апазыцыянэры, якія цяпер знаходзяцца ў турмах, могуць быць вызваленыя толькі пры ўмове, што яны напішуць хадайніцтва аб памілаваньні.

З гэтай нагоды генэральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Сяргей Скрабец сказаў «Свабодзе»:

«Мікола ніколі не падпіша такое прашэньне. Бо ён лічыць сябе не вінаватым ні ў якіх злачынствах. Мяне ён асабіста папярэджваў у той час, калі ўсё гэта адбывалася, што ён гатовы ісьці да канца. І я ўпэўнены — ніякія катаваньні і зьдзекі, які робяць зь ім, яго ня зломяць. Як я упэўнены, што ні Мікола Статкевіч, ні Зьміцер Дашкевіч такія паперы не падпішуць. І сваю так званую віну яны ніколі не прызнаюць. Бо няма чаго прызнаваць. Іхнай віны — наагул няма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG