Сёньня стала вядома, што з палітвязьня Алеся Бяляцкага патрабуюць яшчэ 147 мільёнаў рублёў нібыта за пратэрмінаваную сплату падаткаў. Гэта каля 18 тысячаў даляраў.
Соўсь: У рашэньні суду Першамайскага раёну Менску ад 29 сакавіка гаворыцца, што «адказьнік на судовае паседжаньне не зьявіўся». Як вы мяркуеце, што гэта значыць? Ці не выглядае, што ўлады, пабачыўшы, што людзі сабралі грошы Бяляцкаму на выплату штрафу, цяпер спадзяюцца на такі варыянт, каб папоўніць бюджэт коштам салідарнасьці з палітвязьнем?
Пінчук: Выглядае яно сапраўды такім чынам. Наколькі я зразумела гэты дакумэнт, дык у ім бачна, што ў чэрвені інспэкцыяй было прынятае рашэньне аб выпатрабаваньні падаходнага падатку і 15.08.1911 было прынятае рашэньне аб выпатрабаваць пэні. Чаму менавіта толькі цяпер яны ізноў вырашылі ініцыяваць гэты працэс? Інакш як ціск на Алеся гэта расцаніць нельга.
Соўсь: А ці ён ужо ведае пра гэта?
Пінчук: Ён ведае, бо менавіта ён прыслаў мне гэтае рашэньне суду.
Соўсь: І што ён змог пракамэнтаваць, што ён лічыць?
Пінчук: Ён, як я зразумела, хацеў бы, каб тут зараз разабраліся з гэтай сытуацыяй. Тут варта зьвяртацца да юрыстаў, да юрыстаў «Вясны», каб яны вынесьлі сваё кампэтэнтнае рашэньне.
Соўсь: У выходныя вызваленыя палітвязьні Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка. Эўразьвяз павітаў гэтае рашэньне, і вось ужо зьяўляецца інфармацыя, што днямі ў Менск вернуцца амбасадары. Ці няма ў вас уражаньня, што на тле «пачатку лібэралізацыі» становяцца менш заўважнымі справы вашага мужа, іншых палітвязьняў? Бо амбасадары вяртаюцца, не дачакаўшыся вызваленьня іншых палітвязьняў...
Пінчук: Зразумела, што мая праблема для мяне больш блізкая і я хацела б, каб яна як мага хутчэй была вырашана, каб Алеся выпусьцілі з турмы. Але вось гэтыя апошнія паперы якраз ну ніякіх спадзяваньняў на гэты конт не пакідаюць.
Соўсь: Як часта вы атрымліваеце лісты ад Алеся? Як яму ўдаецца абыйсьці турэмных цэнзараў і ў той жа час напісаць вам нешта важнае, асабістае?
Пінчук: Па сутнасьці ніякіх канкрэтных зьвестак пра ўмовы ўтрыманьня, як яму там пачуваецца, ён ня піша. Верагодна, дзякуючы гэтаму лісты і даходзяць. Цяпер перапіска мае рэгулярны характар.
Соўсь: Падавалася б мастацтву пісаць лісты цяпер навучыліся многія палітвязьні і іх родныя. Як у вас гэта атрымліваецца?
Пінчук: У мяне, мабыць, гэта атрымліваецца значна горш, а Алесь, паколькі мае пісьменьніцкі дар, у яго атрымліваецца лепш. Прыкладам, 8 красавіка ён піша, гэта ліст сыну... Алесь віншуе Адася зь Вялікаднем і пытаецца, а ці ходзіш ты ў касьцёл? «Бабруйск, каб ты ведаў, знакаміты тым, што 350 гадоў таму тут быў езуіцкі калегіюм, дзе навучалася ўся навакольная шляхецкая моладзь, а гэта лічы як унівэрсытэт. А яшчэ тут працаваў ксёндз Андрэй Баболя, якога забілі казакі падчас Патопу і цяпер ён вядомы сьвяты». Алесь дае сыну розныя парады – якія кнігі варта пачытаць. Напрыклад, Сянкевіча, трылёгію «Агнём і мечам» і іншых пісьменьнікаў, Талстога, Буніна, Камю, Хэмінгуэя, Маркеса і гэтак далей. Але найперш ён назваў беларускіх пісьменьнікаў – Гарэцкага, Чорнага, Мележа, Караткевіча, Быкава, Адамчыка, дастаткова вялікі сьпіс.
Соўсь: А ці сам Алесь піша за кратамі? Вядома, што ён напісаў прадмову да вершаў Сыса.
Пінчук: Так, вядома. Піша таксама лісты да сваіх сяброў, калегаў, аднадумцаў, якія яны выстаўляюць як ягоныя літаратурныя опусы.
Соўсь: Ёсьць інфармацыя, што ён вучыць ангельскую мову за кратамі. Як увогуле Алесь скарыстоўвае свой турэмны час?
Пінчук: Зараз, ва ўмовах бабруйскай турмы, у яго такіх магчымасьцяў няма. Калі ў нас было апошняе спатканьне, ён мне сказаў, што часу катастрафічна не хапае. Увесь час заняты побытам і працай.
Соўсь: А наколькі цяжкая яна для яго фізычна?
Пінчук: Пра гэта ён ня кажа нічога. Зараз ён працуе на ўпакоўцы той прадукцыі, якую там выпускаюць.
Соўсь: Давайце вернемся на чвэрць стагодзьдзя назад. Днямі вы маглі б адзначыць разам «срэбнае вясельле», але разьдзеленая кратамі. Я чула пра тое, што ў вас не адразу атрымалася пабрацца шлюбам, і вашая першая спроба расьпісацца ў вёсцы аказалася няўдалай. Ня можаце згадаць, як гэта было?
Пінчук: Сапраўды, гэта быў той час, калі ён быў у войску, і меў магчымасьць прыехаць у Беларусь, тады мы паспрабавалі зьезьдзіць на радзіму Тацяны Сапач і там расьпісацца. Не ўдалося той раз, дык адбылося ўжо пазьней.
Соўсь: Некаторыя лічылі ваш шлюб у пэўнай ступені няроўным, бо вы былі з намэнклятурнай сям'і, і вашыя бацькі не хацелі, каб вашым мужам стаў Бяляцкі. Ці праўда гэта? Ці прынялі вашыя бацькі Алеся пазьней?
Пінчук: Так, бацька вельмі насьцярожана да гэтага ставіўся, таму што ўсё жыцьцё займаў дастаткова высокія партыйныя пасады. І даведаўшыся пра наша знаёмства, ён прыносіў з працы пэўныя інструкцыі, дзе было пра дзейнасьць тагачасных маладзёвых арганізацыяў, «Талакі», «Тутэйшых», зразумела, у якім ключы. І бацька спрабаваў на мяне паўплываць. І гэтае нэгатыўнае стаўленьне бакі да Алеся прывяло да таго, што я нават яму й не сказала пра тое, што мы будзем брацца шлюбам. Сказана было ўжо пасьля таго, як мы расьпісаліся. Доўгі час адбывалася прыцірка. І ўжо толькі ў пазьнейшыя гады бацька з Алесем знайшлі ўсё ж такі агульную мову. Што не магло ня радаваць мяне.
Соўсь: Ці былі спробы пераканаць Алеся, каб ён напісаў прашэньне аб памілаваньні, як гэта было з іншымі палітвязьнямі?
Пінчук: Не, пра такія спробы мне нічога невядома.
Соўсь: А як выдумаеце, як бы Алесь адрэагаваў на іх?
Пінчук: Я не адважваюся нават гаварыць што-небудзь за Алеся, бо ў любым выпадку гэта павінна быць яго рашэньне.
Соўсь: І Саньнікаў, і Бандарэнка расказвалі, што слухалі за кратамі «Свабоду». Будзем спадзявацца, што нас пачуе Алесь ў бабруйскай калёніі. Што б вы яму сказалі?
Пінчук: Трымацца. Каб хапіла сілы духу ўсё гэта вытрымаць, і здароўя.