Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесю Бяляцкаму далі спатканьне з жонкай і сястрой

абноўлена

Натальля Пінчук на ўваходзе ў Бабруйскую калёнію
Натальля Пінчук на ўваходзе ў Бабруйскую калёнію

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля і сястра Вольга прывезьлі ў Бабруйскую калёнію № 1 перадачу для Алеся Бяляцкага, 30 кіляграмаў. Частку харчоў адмовіліся прымаць, у прыватнасьці кансэрвы.

У 11.30 Натальля Пінчук і Вольга Бяляцкая прайшлі ў калёнію з перадачай. Адразу ж там у кабінэце побач яны сустрэнуцца з Алесем Бяляцкім. Кароткатэрміновае спатканьне можа працягвацца да 2-х гадзінаў.

Начальнік калёніі даў дазвол Натальлі і Вользе на кароткачасовае спатканьне зь Бяляцкім.

Сёньня яны пабачаць Алеся, — упершыню ў гэтай калёніі.

Натальля Пінчук і Вольга Бяляцкая (сястра) у чарзе на перадачу ў Бабруйскую калёнію
Натальля Пінчук і Вольга Бяляцкая (сястра) у чарзе на перадачу ў Бабруйскую калёнію


Бабруйская калёнія, адміністратыўны будынак
Бабруйская калёнія, адміністратыўны будынак



Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калёніі ад канца лютага.

24 студзеня Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG