Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малы памежны рух: за Латвіяй на падыходзе Літва


МЗС Беларусі дашле ноту ў адказ літоўскаму МЗС пра гатоўнасьць да запуску спрошчанага пераходу мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў пасьля канчатковага тэставаньня сыстэмы.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Ён патлумачыў, што падрыхтоўчая праца носіць міжведамасны характар, і таму трэба прасачыць усе аспэкты памежнага руху.

Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка зьнешнепалітычнага ведамства, «Беларусь і Літва знаходзяцца ў дастаткова высокай ступені гатоўнасьці для запуску спрошчанага рэжыму перасячэньня дзяржаўнай мяжы». Андрэй Савіных таксама дадаў, што беларускі бок у гэтай працы «ўлічвае латыскі досьвед».

Латвія — першая краіна Эўразьвязу, зь якой ужо дзейнічае пагадненьне аб спрошчаным перасячэньні мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў. Таксама павінны ўступіць у дзеяньне падобныя пагадненьні зь Літвой і Польшчай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG